Грыбнік знайшоўся. Грыбнік з Ляхавіччыны знайшоўся праз двое сутак у суседнім раёне

Раніцай 30 жніўня ў РАНС звярнулася жыхарка вёскі Мядзведзічы і расказала, што ўчора не вярнуўся з лесу яе сын. Сродкаў сувязі пры ім не мелася. У пошуку, акрамя выратавальнікаў, былі задзейнічаны супрацоўнікі міліцыі і Мядзведзіцкага лясніцтва, службы пошукава-выратавальных работ і тушэння пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, Пінскага атрада спецыяльнага назначэння МНС.
31 жніўня напачатку дзясятай гадзіны раніцы на 101 паведамілі, што грыбнік знойдзены ў Клецкім раёне ў 23-х кіламетрах ад дому. Як стала вядома, 46-гадовы мужчына выйшаў з лесу і сеў у спадарожны аўтамабіль, праўда, заехаў не туды, куды было патрэбна…. На аўтобусным прыпынку яго заўважыў знаёмы сям’і. Грыбнік з Мядзведзічаў адчувае сябе добра.
Выратавальнікі рэкамендуюць пры зборы ў лес паклапаціцца пра меры перасцярогі. З сабой варта ўзяць тэлефон з поўнай зарадкай, неабходны запас вады і харчавання, нож, запалкі. Калі заблукалі ў лесе, неабходна спыніцца і агледзецца, адкуль прыйшлі, ці не чуваць крыкаў, шуму машын, брэху сабак. Выйсці да людзей дапамагаюць розныя гукі і арыенціры. Калі самому не атрымалася знайсці дарогу, тэлефануйце 101 ці 112.
Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.