З узнагародай!

Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, высокі ўзровень арганізацыі адукацыйнага працэсу, актыўную мэтанакіраваную работу па павышэнні якасці навучання і выхавання навучэнцаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўзнагароджана дырэктар Малагарадзішчанскага вучэбна-педагагічнага комплексу «дзіцячы сад – сярэдняя школа» Анжэла ЯВАРЧУК.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны:
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі ўзровень арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі раёна, мэтанакіраваную работу па павышэнні якасці адукацыі і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці – намеснік начальніка аддзела па адукацыі Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта Марыя САРАКАВІК;
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, высокі ўзровень арганізацыі адукацыйнага працэсу, актыўную мэтанакіраваную работу па павышэнні якасці навучання і выхавання навучэнцаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці – дырэктар Тальмінавіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу «дзіцячы сад – базавая школа» Святлана АРЛОЎСКАЯ.