Уступная кампанія прайшла без парушэнняў

У мэтах выканання патрабаванняў Кіраўніка дзяржавы па забеспячэнні роўных магчымасцей грамадзянам пры паступленні ва ўстановы вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў Брэсцкай вобласці ў чатырох установах вышэйшай адукацыі і ў 22-х сярэдніх спецыяльных вучэбных установах працавалі адпаведныя камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у 2021 годзе.
У рабоце камісій па кантролі было задзейнічана каля 800 работнікаў сферы адукацыі, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый.
На пастаянным кантролі камісій па кантролі знаходзілася дзейнасць арганізацыйных, прыёмных і прадметных экзаменацыйных камісій устаноў адукацыі.
У цэлым цэнтралізаванае тэсціраванне і іншыя ўступныя іспыты ва ўстановах адукацыі арганізаваны і праведзены на належным узроўні і ва ўстаноўленыя тэрміны.
Апеляцый абітурыентаў, пісьмовых зваротаў абітурыентаў і іх бацькоў не паступала.
За пранос у аўдыторыю мабільнага тэлефона пры правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання быў выдалены адзін абітурыент.
Па стане здароўя не змог завяршыць выкананне тэстаў адзін абітурыент. Яму было прадастаўлена права прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне ў рэзервовы дзень.
Уступная кампанія ва ўстановах вобласці ў гэтым годзе прайшла арганізавана і без парушэнняў, здольных паўплываць на яе вынікі. Узнікаючыя праблемныя пытанні вырашаліся аператыўна пры ўзаемадзеянні камісій па кантролі з арганізацыйнымі, прыёмнымі і прадметнымі экзаменацыйнымі камісіямі.
Па выніках праведзенай уступнай кам-паніі накіравана зводная справаздача ў дзяржаўную камісію па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2021 годзе з прапановамі па далейшым удасканаленні арганізацыі прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
КДК Брэсцкай вобласці.