Паважаныя педагогі! Дарагія навучэнцы, бацькі! Сардэчна віншуем вас з Днём ведаў

Паважаныя педагогі!   Дарагія навучэнцы, бацькі!
Сардэчна віншуем вас з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года.

1 верасня – свята для ўсіх, яно напоўнена шчаслівымі ўспамінамі і радаснымі чаканнямі. У гэты дзень усе вучэбныя ўстановы зноў адчыняюць дзверы класаў і аўдыторый, а першакласнікі ўпершыню адкрыюць старонку самай займальнай з кніг – Кнігі ведаў.
Асаблівыя словы ў гэты дзень гучаць у адрас педагогаў, чыя праца заслугоўвае самага шчырага прызнання і вялікай удзячнасці.
За гучнымі перамогамі дзяцей – не толькі ўласная стараннасць, штодзённая настаўніцкая праца, але і клопат бацькоў. Дзякуй вам за вашу падтрымку і цярпенне!
Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы! Дарагія навучэнцы і бацькі! У новым навучальным годзе жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, аптымізму і творчай энергіі.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.    РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Дарагія вучні і настаўнікі!  Паважаныя бацькі!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!
Першы дзень верасня – агульнае свята, да якога з аднолькавым хваляваннем адносяцца як дзеці, так і дарослыя. І ў гэтым няма нічога дзіўнага, бо якіх бы поспехаў і вышынь не дасягаў чалавек, узыходжанне да іх пачынаецца ў школе.
З асаблівай цеплынёй віншуем сёння першаклашак.
Самыя добрыя пажаданні – выпуск-нікам, для якіх гэты год стане вырашальным у выбары далейшага шляху ў жыцці.
Асаблівыя словы ўдзячнасці – педагогам. Прафесіяналізм, майстэрства, ініцыятыўнасць педагогаў – надзейны залог высокай якасці адукацыі.
Жадаю ўсім школьнікам настой-лівасці і поспехаў у вучобе, дастойных ацэнак, верных сяброў, вясёлага і насычанага жыцця ў новым навучальным годзе.
Бацькам і педагогам – радасці за сваіх дзяцей і вучняў, мудрасці, цярпення, прызнання! У добры шлях па Краіне ведаў!
Людміла ЖАЛНЕРЧЫК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Фота https://trinixy.ru