Для управления мотоциклом необходимо быть внимательным и рассудительным, умело и осмысленно пользоваться его скоростными возможностями.

Летнія дні рэдка абыходзяцца без трывожных паведамленняў пра дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам матацыклістаў. Згодна статыстычных даных, прыкладна ў 70 працэнтах такіх аварый вінаватыя вадзіцелі двухколых транспартных сродкаў. Асноўныя прычыны — перавышэнне скорасці, адсутнасць навыкаў ваджэння і права кіравання транспартнымі сродкамі катэгорыі «А», кіраванне ў стане ап’янення, эксплуатацыя няспраўнага ці пераабсталяванага матацыкла.
Матацыкл — машына скорасная, але малаўстойлівая. Да таго ж і вадзіцель, і пасажыр практычна не абаронены, што шматразова павялічвае цяжар наступстваў пры ДТЗ. Для кіравання матацыклам неабходна быць уважлівым і разважлівым, умела і абдумана карыстацца яго скораснымі магчымасцямі. І, канешне, матацыкл павінен быць зарэгістраваным і тэхнічна спраўным.
За кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання, а таксама за перадачу кіравання такой асобе можна атрымаць штраф у памеры ат 5 да 20 базавых велічынь (ч.1 арт.18.19 КаАП). Калі ж падобныя правапарушэнні ўчыняюцца паўторна на працягу года, то цягнуць штраф ад 20 да 50 БВ (ч.2 арт.18.19 КаАП).
Ужо сёлета на тэрыторыі вобласці па віне матацыклістаў адбылося 14 ДТЗ, у выніку якіх 3 чалавекі за-гінулі, 15 былі траўмаваны. На тэрыторыі нашага раёна з пачатку года падобных аварый не зарэгістравана.
Каб папярэдзіць здарэнні з удзелам двухколых транспартных сродкаў, асабліва ў цёмны час сутак, узмацніць кантроль за захаваннем правілаў дарожнага руху (і не толькі матацыклістамі), з 13 па 23 чэрвеня на тэрыторыі раёна праводзіцца дэкада пад назвай «Колаў менш — небяспекі больш».
Юрый МАЛЕВІЧ,
начальнік АДАІ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Для управления мотоциклом необходимо быть внимательным и рассудительным, умело и осмысленно пользоваться его скоростными возможностями.

  • 19/06/2013 в 11:25
    Permalink

    На одном из сайтов прочитал мнение , что мотоциклистов надо обязать проходить осмотр у психиатра. Полностью согласен. Количество владельцев мотоциклов из-за сравнительной доступности их стоимости постоянно увеличивается.А сводки ДТП с их участием как в годы войны.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *