Знайсці вінаватага. Ляхавіцкі РАУС шукае сведкаў аварый

28 жніўня здарылася аварыя на вуліцы Цітовіча ў райцэнтры – невядомы пашкодзіў бетонную агароджу і паехаў з месца ДТЗ. Калі гаспадар дома прыехаў, то ўбачыў наступствы здарэння і патэлефанаваў у міліцыю. Пацярпелы – жыхар Баранавічаў 1956 г. н.

Днём 1 верасня ў РАУС патэлефанавалі з вуліцы Будаўнікоў у райцэнтры і паведамілі пра ДТЗ. Як аказалася, гаспадар аўтамабіля «Пежо-308» пакінуў яго ў двары дома на стаянцы. Калі пасля прыйшоў, то ўбачыў на машыне механічныя пашкоджанні. Міліцыя адшуквае вінаватых у ДТЗ вадзіцеляў і іх транспартныя сродкі. Сведкаў аварый просьба патэлефанаваць у АДАІ па нумары 2-18-24 ці на 102.

Аляксандр АНІКЕВІЧ,  часова выконваючы абавязкі начальніка
АДАІ Ляхавіцкага РАУС.