У Ляхавічах пройдзе раённае свята «Кірмаш гумару па-ляхавіцку»

Багатай на культурныя падзеі абяцае стаць бліжэйшая нядзеля. Як паведамілі ў раённым метадычным цэнтры, 23 чэрвеня ў Ляхавічах на плошчы Леніна пройдзе раённае свята «Кірмаш гумару па-ляхавіцку». Падчас яго ляхавічанам і гасцям горада прапануюць выставу-продаж страў беларускай нацыянальнай кухні, выступленне лепшых калектываў аматарскай мастацкай творчасці горада і раёна, выставу печаных гумарыстычных кампазіцый і г.д. Пачатак свята запланаваны на 16.00.
У гэты ж дзень у дзіцячай бібліятэцы адбудзецца выступленне лялечнага тэатра са спектаклем «Сквапная вожычыха» (пачатак у 16.30), а ў вёсцы Жарскія пройдзе Дзень культуры на сяле (пачатак у 10.00).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *