28 июня в Ляховичском районе пройдет единый день безопасности дорожного движения под девизом «Сбрось скорость»

28 чэрвеня пройдзе адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Скінь скорасць».
Перавышэнне скорасці — адно з самых распаўсюджаных і грубейшых парушэнняў правілаў дарожнага руху. У ПДР дакладна прапісана скорасць для населеных пунктаў — 60 кіламетраў у гадзіну і 90 кіламетраў у гадзіну на прыгарадных дарогах. Рэжым разлічаны так, каб ва-дзіцель змог своечасова сарыентавацца ў дарожнай сітуацыі і папярэдзіць ДТЗ.
Не заўсёды сэканомлены вадзіцелем час ідзе на карысць. З пачатку года ў Брэсцкай вобласці па артыкуле 18.13 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях да адказнасці за перавышэнне скорасці прыцягнуты больш за 36 тысяч парушальнікаў, на тэрыторыі Ляха-віцкага раёна — 1315 чалавек. Па віне ліхача сёлета зарэгістравана аварыя з пацярпелым.
У адпаведнасці з КаАП за перавышэнне ўстаноўленай скорасці прадугледжана адказнасць: ад 10 да 20 кіламетраў у гадзіну — штраф да 1 базавай велічыні; ад 20 да 30 кіламетраў у гадзіну — ад 1 да 3 БВ, больш за 30 кіламетраў у гадзіну — ад 3 да 10 БВ. За паўторнае на працягу года парушэнне пагражае штраф ад 5 да 15 базавых велічынь ці пазбаўленне вадзіцельскага пасведчання на тэрмін да 1 года.
Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *