Конкурс “Беларусь – наш агульны дом”


Конкурс праводзіцца з 1 па 25 мая. Ён з’яўляецца часткай абласнога плана мерапрыемстваў, распрацаваных на 2010 год, які аб’яўлены Годам біялагічнай разнастайнасці, а таксама фарміравання экалагічнай культуры грамадзян і мабілізацыі творчай ініцыятывы грамадскіх аб’яднанняў, што дзейнічаюць у галіне аховы навакольнага асяроддзя. Прыняць удзел у конкурсе могуць усе жыхары горада і раёна, пярвічныя арганізацыі грамадскага аб’яднання “БРСМ“, прадпрыемствы і арганізацыі.
Конкурс арганізаваны з мэтай стварэння эфектыўнай сістэмы экалагічнага выхавання, якая забяспечвае аптымальныя ўмовы развіцця беражлівых адносін да прыроды, аб’яднання намаганняў моладзі на сацыяльна-значную дзейнасць, прыцягненне да работы грамадскіх арганізацый, моладзі да работы па рэалізацыі мерапрыемстваў па навядзенні парадку ў горадзе і вёсках. Конкурс прадугледжвае ўсебаковае развіццё індывідуальных здольнасцяў, арганізацыю вольнага часу моладзі.
Праводзіцца ён у трох намінацыях. Першая – на лепшае ўтрыманне тэрыторыі, лепшую кампазіцыю па азеляненні і ўпарадкаванні як індывідуальных сядзіб, так і прадпрыемстваў, арганізацый, навучальных устаноў. Пераможцы ў намінацыі будуць прадстаўлены для ўдзелу ў абласным этапе, а пасля – у рэспубліканскім. Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымае раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, РК ГА “БРСМ”, аддзел па справах моладзі і толькі да 20 мая.
Другая намінацыя конкурсу – на лепшую публікацыю на экалагічную тэму пад назвай “Наш агульны дом”. Вершы, артыкулы, нарысы, замалёўкі, часопісы і кнігі пра парадак у сваім доме, на падворку, вуліцы, пра новыя тэхналогіі трэба дасылаць у райкам БРСМ, аддзел па справах моладзі райвыканкама да 20 мая.
Конкурс фотаматэрыялаў на тэму “Гэта твая сям’я” мае дзве намінацыі: “Прыгажосць роднай прыроды“ і “Экалогія і чалавек“ — да ўдзелу запрашаюцца вучнёўская моладзь, аматары, прафесіяналы. Фотаматэрыялы дасылаюцца ў раённую інспекцыю ў каляровым варыянце фарматам 15 х 20, 20 х 30, 30 х 45 сантыметраў.
Пераможцы і прызёры конкурсаў фотаматэрыялаў і на лепшую публікацыю будуць узнагароджвацца за кошт раённага аддзялення Беларускага фонда міру і раённага камітэта грамадскай арганізацыі БРСМ.
Сяргей БАРГАМОН, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *