Шырокая дарога адукацыі. Пераўтварэнні, якія пачаліся ў адукацыі і не толькі пасля 17 верасня 1939 года, дэманструюць карэнныя змяненні

Нягледзячы на сацыяльныя, палітычныя і іншыя пераўтварэнні, якія адбіваюцца на асаблівасцях навучальнага працэсу і выхаваўчай рабоце, навуковай дзейнасці і іншых аспектах жыццядзейнасці, галоўныя функцыі школы – навучальная і выхаваўчая – нязменныя. Але ёсць у нашай гісторыі даты і падзеі, якія надалі адукацыі новыя сілы і ўзнімалі на больш высокую прыступку.
Тыя пераўтварэнні, якія пачаліся ў адукацыі і не толькі пасля 17 верасня 1939 года, дэманструюць карэнныя змяненні.

«Совецкі патрыёт» праз дзесяцігоддзе падзеі засведчыў : «… Бела-
русы заходніх абласцей, у тым ліку і Ляхавіцкага раёна, не мелі права пры панскай Польшчы навучацца на роднай мове. Польскія заправілы праводзілі палітыку прымусовага апалячвання беларусаў. Беларускіх школ зусім у раёне не было, а беларуская мова, як дысцыпліна выкладання, у падшэфных польскіх школах была скасавана. І гэта ў той час, калі палякі складалі  5-6 працэнтаў насельніцтва раёна». «Пры буржуазнай Польшчы на тэрыторыі раёна было 29 пачатковых і тры сямігадовыя школы, у якіх займаліся 400 вучняў, у асноўным дзеці заможных сялян і памешчыкаў. Пераважная большасць дзяцей школьнага ўзросту зусім не вучылася».
Пасля вызвалення Ляхавіцкага раёна народнай асвеце нададзена
вялікая ўвага, у выніку чаго школьная сетка раёна павялічылася і ўзмацнілася.«У 1940/1941 навучальным годзе ў раёне ўжо наліч-
валася 74 школы, з іх пачатковых беларускіх – 59, няпоўных сярэдніх-беларускіх – 12, рускіх – 1, сярэдніх-беларускіх – 1, рускіх – 1.
Дзеці беларусаў атрымалі магчымасць набыць сярэднюю адукацыю ў сваім раёне. Усе школы былі поўнасцю абсталяваны школьным абсталяваннем. У дастатковай колькасці меліся падручнікі, наглядныя дапаможнікі, якія былі завезены з усходніх абласцей адразу пасля вызвалення раёна. Кожная школа мела сваю бібліятэку», – занатавана ў «Совецкім патрыёце» за 1949 год.
Спыніла развіццё адукацыі Вялі-
кая Айчынная вайна: з 74 школ, якія працавалі ў 1940/1941 навучальным годзе, 26 знішчана, не ўцалела і маёмасць за гады нямецкай акупацыі. Нічога не засталося ад кніг, падручнікаў, наглядных дапаможнікаў і іншага, набытага ў перыяд з 1939 па 1941 гады.
Пасля Перамогі зноў пачалося аднаўленне адукацыі. У 1944-1945 гадах было адчынена сем дзясяткаў школ, дзе навучаліся 5937 хлопчыкаў і дзяўчынак. Сярод іх 5644 – дзеці беларусаў. Зноў звяртаемся да старонак раённага летапісца – «Совецкага патрыёта»: «Сяляне метадам народнай будоўлі для расшырэння школьнай плошчы перавезлі і пабудавалі 9 школьных будынкаў. У новых будынках пачалі новы навучальны год сялянскія дзеці Ліпскага, Тальмінавіцкага, Альхоўскага, Куршынавіцкага і другіх сельсаветаў».
Верасень 1944 года стаў пачаткам стварэння метадычных аб’яднанняў пад кіраўніцтвам вопытных настаўнікаў. Праз год была
адладжана сістэма павышэння кваліфікацыі настаўнікаў – створаны Інстытут удасканалення настаўнікаў. Для педагогаў арга-
нізоўваліся нядзельныя школы.
У 1949 годзе на Ляхавіччыне ўжо мелася 80 школ, у якіх навучаліся амаль 8500 рабят. Адукацыйную прастору раёна складалі тры сярэд-
нія школы, 14 няпоўных сярэдніх і 63 пачатковыя, дзе настаўнічалі 336 чалавек. Плюс сярэдняя школа рабочай моладзі ў райцэнтры.
У жніўні 1957 года ў Ляхавічах з’явіўся ветэрынарны тэхнікум, які праз 12 гадоў стаў саўгасам-тэхнікумам.
У 1958 годзе школы перайшлі на абавязковае васьмігадовае навучанне. Хуткімі тэмпамі развівалася сярэдняя адукацыя, шмат зроблена для дашкольных устаноў. Напрыклад, у 1979 годзе на Ляхавіччыне налічвалася  20 дзіцячых садоў з больш як
1200 выхаванцамі.
Кожнае школьнае дзесяцігоддзе вызначана падзеямі, людзьмі, якія жылі працай, і для якіх навучанне школьнікаў стала справай жыцця.

Сёння ў адукацыйную карту раёна ўключаны дашкольная, агульная сярэдняя і дадатковая адукацыя. Дапаўняюць яе раённы вучэбна-метадычны кабінет, сацыяльна-педагагічны цэнтр, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, аздараў-ленчы лагер «Чайка» і тры дзіцячыя дамы сямейнага тыпу. Ва ўстановах адукацыі раёна створаны ўсе ўмовы для навучання, выхавання і развіцця хлопчыкаў і дзяўчынак.
У Ляхавічах дзейнічае аграрны каледж – адасобленае структурнае падраздзяленне БарДУ.
Другое тысячагоддзе прымушае педагогаў шукаць новыя эфек-
тыўныя формы і метады навучання, а школьнікаў матывуе не абмяжоўвацца ведамі школьнай праграмы, а ўпэўнена крочыць далей. І ва ўсіх пераўтварэннях, абноўках, навінках і сучасных тэхналогіях рухаючай сілай з’яўляецца дзяржава. Менавіта дзя-
куючы дзяржаўнаму клопату абнаўляюцца і ўзводзяцца ўстановы адукацыі, укамплектоўваюцца сучас-нымі электроннымі сродкамі навучання, абнаўляецца згодна патрабаванняў часу праграма, з’яўляюцца новыя падручнікі і г. д.