17 верасня -Дзень народнага адзінства

Паважаныя жыхары  Брэстчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!
Мы ўпершыню адзначаем заснаванае ўказам Прэзідэнта новае дзяржаўнае свята, свята мудрасці, пераемнасці пакаленняў, самаадданасці беларусаў, непахіснасці дзяржаўнасці і беларускай нацыі, якое стане традыцыйным у нашай краіне.
Гэты дзень вяртае нас да гістарычнай даты 17 верасня 1939 года, калі адбылася адна з лёсавызначальных падзей у гісторыі беларускага народа і яго дзяржаўнасці – уз’яднанне Заходняй Беларусі і БССР, тэрытарыяльна аформіліся межы сучаснай суверэннай Беларусі. Разарваны Рыжскім мірным дагаворам 1921 года народ уз’яднаўся ў адзінай дзяржаве, атрымаў магчымасць развівацца ў межах адной рэспублікі. Таму 17 верасня па праве называюць кропкай адліку новай гісторыі адзінага беларускага народа.
Дарагія землякі! Мы павінны шанаваць сваю гісторыю, традыцыі і нацыянальны фундамент, які з пакалення ў пакаленне перадаваў беларускі народ. Чым больш мы будзем ведаць пра наша мінулае, тым менш будзе недастатковага разумення і рознагалоссяў. Асабліва сёння, калі з’явіліся спробы дэзарыентаваць грамадства, навязаць штучныя стэрэатыпы, парушыць адзінства беларускага народа.
Мы ведаем, што Радзіма ў нас адна, лёс краіны – агульны, і мара кожнага з нас – жыць у мірнай і квітнеючай Беларусі. Усё ў нашых руках, усё нам пад сілу. Давайце разам працаваць са стараннасцю і любоўю на карысць нашай любімай краіны.
Сіла нацыі – у яе адзінстве. Толькі аб’яднаўшы намаганні, мы зберажом мір і дабрабыт на нашай зямлі.
Моцнага ўсім здароўя, цярпення, дабрабыту і мірнага неба над галавой!

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.   БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Дарагія землякі!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь – Днём народнага адзінства!
Мы адзначаем свята і адначасова падзею, якая дапамагла беларускаму народу засвоіць адзін з важнейшых урокаў гісторыі: толькі аб’яднаўшы намаганні ўсіх грамадзян, можна захаваць свабоду і незалежнасць. У гэты дзень мы асабліва выразна ўсведамляем сябе грамадзянамі адзінай і суверэннай дзяржавы.
У нашым раёне ў добрым суседстве жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, веравызнання і палітычных поглядаў. Усе мы вельмі розныя, але кожны ўносіць свой уклад у развіццё эканомікі, культуры, грамадскіх адносін, кожны заслугоўвае павагі
і ўвагі.
Няхай у кожным жыцці заўсёды будзе месца ўзаемаразуменню і ўзаемадапамозе ў імя спакою і дабрабыту родных і блізкіх, росту і працвітання раёна.
Дарагія ляхавічане! Ад усёй душы жадаем вам шчасця, утульнасці, дабра і згоды, мірнага неба, стваральнай працы і дабрабыту!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.       РАЁНЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.