В настоящее время одной из возможностей защитить свое имущество от преступных посягательств является установка охранной сигнализации

Сёння самым распаўсюджаным відам злачынстваў у рэспубліцы з’яўляюцца крадзяжы, іх удзельная вага ад усіх відаў злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку складае 70 працэнтаў. У Брэсцкай вобласці на працягу 4 месяцаў гэтага года было ўчынена 1432 крадзяжы, з якіх 491 з жылых памяшканняў грамадзян, у г. Ляхавічы і Ляхавіцкім раёне — 28. З іх 17 учынена з жылых памяшканняў і гаспадарчых пабудоў грамадзян.

Прадметам пасягальніцтва можа быць што заўгодна — каструлі, прадукты харчавання, спіртныя напіткі, адзенне, веласіпеды, мабільныя тэлефоны, аўтамабільныя магнітолы, дорагакаштуючая камп’ютарная і відэатэхніка, ювелірныя вырабы і вялікія сумы грашовых сродкаў. Найбольш распаўсюджанымі прадметамі крадзяжу з’яўляюцца грошы, ювелірныя вырабы, мабільныя тэлефоны.
Спосабаў для пранікнення ў чужую кватэру існуе шмат. Злачынцаў не спыняюць ні замкі, ні металічныя дзверы і рашоткі.
У наш час адной з магчымасцяў абараніць сваю маёмасць ад злачынных пасягальніцтваў з’яўляецца ўстаноўка ахоўнай сігналізацыі. Прымаючы пад ахову магазіны, дамы, кватэры, дачы, гаражы, офісы, падраздзяленне Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь бярэ на сябе ўсю адказнасць па захаванні маёмасці.
Высокая мабільнасць і тэхнічная аснашчанасць службы дазваляюць у кароткі тэрмін прыбываць нарадам груп затрымання ў месца паступлення сігналаў трывогі, не пакідаючы пры гэтым ніякіх шанцаў для правапарушальнікаў.
Трэба ведаць, што ахоўная сігналізацыя дапамагае выратаваць маёмасць і ад агню. Усталяванне рэагуе на любое задымлен- не або ўзгаранне, у выніку чаго адразу ж паступае сігнал трывогі і для высвятлення прычын накіроўваюцца бліжэйшыя нарады міліцыі.
Пачаўся сезон адпускоў і паездак на дачы. Калі вы хочаце быць упэўненымі ў тым, што ваша маёмасць у бяспецы, звяртайцеся ў Ляхавіцкае аддзяленне Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.
Аляксандр ХІТРЫК,
начальнік Ляхавіцкага аддзялення
Дэпартамента аховы МУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *