На вадаёмы прыйшла восень. Афіцыйна закрыты купальны сезон

Афіцыйна закрыты купальны сезон. Падчас яго пляжы раёна наведалі больш як 30 тысяч чалавек. Самым папулярным месцам адпачынку для жыхароў раёна стаў гарадскі пляж на рацэ Ведзьме, які наведалі каля 18,5 тысячы чалавек.

Няшчасныя выпадкі, звязаныя з гібеллю людзей, на абсталяваных пляжах не зарэгістра-ваны. На іх папярэджанне актыўна працавалі зацікаўленыя службы (Асвод, РАНС, РАУС), кіраўніцтва сельвыканкамаў, уласнікі, вадаёмаў, медыкі, БРСМ і байцы маладзёжнага атрада «Сапсан».
За купальны сезон 2021 года ў Брэсцкай вобласці патанулі 68 чалавек, чацвёра з іх – дзеці. Асноўная прычына няшчасных выпадкаў – купанне ў забароненых месцах і парушэнне мер асабістай бяспекі.
На жаль, у сумнай статыстыцы ёсць і Ляхавіцкі раён: чалавек патануў у меліярацыйным канале.
Сумесна з зацікаўленымі службамі рэгулярна праводзіліся рэйды па месцах, забароненых для купання, вядзецца актыўная прафілактычная і рас-тлумачальная работа па выкананні правілаў паводзін на вадзе.
У асенні перыяд берагі вадаёмаў не пусцеюць, тут збіраюцца аматары рыбнай лоўлі.
Нагадваем рыбакам пра неабходнасць мець пры сабе першасныя сродкі выратавання.
У мэтах папярэджання няшчасных выпадкаў на вадаёмах раёна Асвод чарговы раз нагадвае пра неабходнасць няўхільнага выканання элементарных мер перасцярогі і правілаў бяспечных паводзін на водных аб’ектах у асенні перыяд.
Паважаныя бацькі! Не дапускайце бескантрольнага знаходжання і гульняў дзяцей каля вадаёмаў.
Віктар ПРЫХАЧ,
старшыня раённага савета Асвода.