529 – узрост маладосці. Ляхавічы, мы вас любім!

Сёння да шматлікіх віншаванняў роднаму гораду далучаюцца і піянеры адной з лепшых піянерскіх  дружын раёна – імя Мікалая Гастэлы (СШ № 2)

Дарагія ляхавічане!

Ад усёй душы віншуем вас з Днём горада!
Гэта свята, якое аб’ядноўвае жыхароў розных пакаленняў, усіх, хто шчыра любіць родны горад, турбуецца за яго будучыню, клапатліва аберагае яго гістарычную спадчыну. Гэты дзень асаблівы для кожнага, хто ўклаў часцінку ўласнай душы і працы ў станаўленне і развіццё малой радзімы.
Горад стабільна развіваецца, з кожным годам становіцца больш прывабным і зручным для жыцця. Вядзецца маштабная работа па мадэрнізацыі прамысловых прадпрыемстваў, умацаванні рэальнага сектара эканомікі. Пры актыўным удзеле гараджан праводзіцца вялікая работа па добраўпарадкаванні. Дагледжаныя скверы і вуліцы, мікрараёны і двары, адноўленыя помнікі гісторыі і культуры – усё гэта вынік сумеснай штодзённай работы і працоўны падарунак свайму гораду да дня нараджэння.
Дзякуй вам за вашу працу, смелыя ідэі, дабрыню і разуменне. Жадаем усім жыхарам нашага горада шчасця, поспехаў, дабрабыту і працвітання. Няхай нашы Ляхавічы будуць вечна маладымі, прыгожымі, мірнымі і ўтульнымі – горадам для людзей, горадам, напоўненым дзіцячым смехам і шчаслівымі ўсмешкамі.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.    РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.