Патрыётамі становяцца. Якім будзе заўтрашні дзень краіны, у многім залежыць ад актыўнай грамадзянскай пазіцыі сённяшніх навучэнцаў і студэнтаў

Да Дня народнага адзінства на Ляхавіччыне прымеркаваны сустрэчы, дыялогавыя пляцоўкі, патрыятычныя акцыі, форумы і канферэнцыі.
У школах раёна стартаваў Тыдзень народнага адзінства, праграма якога ўключае, акрамя іншага, і тэматычныя выставы, фотазоны
.

Напярэдадні дзяржаўнага свята ў аграрным каледжы за круглым сталом сабраліся навучэнцы першага курса, педагогі, госці.
Выкладчык гісторыі агракаледжа Сяргей Багдановіч нагадаў удзельнікам сустрэчы пра гісторыю свята 17 верасня. Дата стала лёсавызначальнай для беларускага народа.
Гаварылі пра тое, што ад моладзі, ад сфарміраванай у яе нацыянальнай самасвядомасці, актыўнай грамадзянскай пазіцыі і патрыятычнай настроенасці ў многім залежыць заўтрашні дзень краіны.


Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Наталля Мацкевіч падкрэсліла, што вялікая каштоўнасць – незалежнасць і суверэнітэт дзяржавы. А яны магчымыя пры захаванні законнасці і правапарадку. Наталля Мацкевіч акцэнтавала ўвагу, што дзяржава падтрымлівае моладзь ва ўсіх пачынаннях. Каб быць дастойнай зменай, неабходна навучыцца адказваць за свае ўчынкі. Намеснік старшыні КСН падрабязна спынілася на выкананні заканадаўства і наступствах правапарушэнняў.
Старшыня раённай арганізацыі Асвода Віктар Прыхач нагадаў правілы бяспечных паводзін на вадзе.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.