Ад павесткі не хавацца

Па выніках асенняга прызыву 2012 года Брэсцкім міжгарнізонным ваенным судом непасрэдна ў судзе або ў ходзе выязных судовых пасяджэнняў з удзелам дзяржаўных абвінавачвальнікаў Баранавіцкай і Брэсцкай міжгарнізонных ваенных пракуратур у лютым-маі гэтага года разгледжана 50 крымінальных спраў, звязаных з ухіленнем ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую службу (Брэсцкі АГВК — 11, Баранавіцкі — 23, Пінскі — 11, Іванаўскі РВК — 3, Кобрынскі і Маларыцкі РВК па 1). Мера пакарання — штраф (ад 40 да 120 базавых велічынь), пазбаўленне волі з накіраваннем ў выпраўленчую калонію ва ўмовах агульнага рэжыму на тэрмін да 1 года 6 месяцаў, абмежаванне волі з накіраваннем ва ўстановы адкрытага тыпу на тэрмін да 2 гадоў.
Пры вынясенні пакарання дзяржаўныя абвінавачвальнікі кіраваліся палажэннямі канцэпцыі ўдасканалення сістэмы мер крымінальнай адказнасці і парадку іх выканання, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2010 г. № 672. У прыватнасці, улічвалася эфектыўнасць прафілактыкі злачыннасці, аптымізацыя крымінальнай адказнасці асоб, якія ўпершыню ўчынілі правапарушэнне, пры захаванні належнага караючага ўздзеяння ў адносінах асуджаных, якія валодаюць устойлівай матывацыяй на сацыяльную адаптацыю і рэабілітацыю. Да прызыўнікоў, якія адмоўна характарызуюцца і раней прыцягваліся да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву, прымянялася больш строгае пакаранне.
У жніўні-лістападзе 2013 года будзе праходзіць чарговая прызыўная кампанія. На тэрміновую службу ва Узброеныя Сілы краіны прыйдзе новае папаўненне. Служба ў арміі — ганаровы грамадзянскі абавязак. Служыце сумленна!
Сяргей ЧАРЭДНІК,
намеснік
Баранавіцкага
міжгарнізоннага
ваеннага пракурор

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *