Школа патрыятызму. У Брэсцкай крэпасці дзейнічае маладзёжны патрыятычны цэнтр, дзе пабывалі ляхавіцкія рабяты

Заўжды лічылася гонарам служыць Айчыне. А яшчэ любіць сваю Радзіму, прымнажаць славу нашых бацькоў і дзядоў, шанаваць гісторыю краіны і берагчы мір. Пра важнасць патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення – адной з галоўных задач, што стаяць перад школай і грамадствам, – гаварыў і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы напрыканцы жніўня на Рэспубліканскім педсавеце.

На Брэстчыне рэалізуецца праграма вучэбна-трэніровачных збораў па ваенна-патрыятычнай падрыхтоўцы «Пераможац». Заняткі праходзяць на базе Маладзёжнага патрыятычнага цэнтра ў Брэсцкай крэпасці. Стварэнне ўмоў для фарміра-вання ў школьнікаў гатоўнасці выконваць грамадзянскі і воінскі абавязак, умацаванне пачуцця патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці і гонару за свой народ і Радзіму – асноўныя мэты рэалізацыі праграмы.
Сярод удзельнікаў пяцідзённых вераснёўскіх збораў і каманда ляхавіцкіх старшакласнікаў. 19 навучэнцаў СШ № 1 з 13 па 17 верасня асвойвалі навыкі дапрызыўнай падрыхтоўкі.
Праграма ваенна-патрыятычных збораў насычаная. Рабяты пад кіраўніцтвам настаўнікаў-інструктараў займаліся агнявой падрыхтоўкай, збіралі-разбіралі аўтамат, асвойвалі навыкі аказання медыцынскай дапамогі, замацоўвалі на практыцы веды па правілах дарожнага руху, спрабавалі свае сілы і ўменні пры ўстаноўцы турыстычных палатак, вучыліся арыентавацца на мясцовасці. Заўжды з азартам праходзілі заняткі па фізпадрыхтоўцы – рукапашны бой, самастрахоўка і г. д.
А колькі ўражанняў пакінулі экскурсіі! Убачанае і пачутае юнакі і дзяўчаты замацоўвалі на занятках па гісторыі Брэсцкай крэпасці, калі наведвалі музеі паста № 1 Брэсцкага чырвана-
сцяжнага пагранатрада, Цэнтра спецыяльнай падрыхтоўкі, пры-
сутнічалі пры змене вартавых каля Вечнага агню. З цікавасцю паглядзелі і вядомы фільм «Брэсцкая крэпасць».
У шчыльным раскладзе знаходзілася месца і для адпачынку, творчасці, інтэлек-туальных гульняў.
Нават за такі кароткі час рабяты асвоілі асновы турыстычнай, пагранічнай, агнявой падрыхтоўкі, навучыліся аказваць першую медыцынскую даўрачэбную дапамогу пры раненнях і няшчасных выпадках, арыентавацца на мясцовасці без компаса, выконваць страявыя каманды. Ляхавіцкія навучэнцы дастойна прайшлі зборы і здалі тэставы залік па асноўных дысцыплінах, а таксама кантрольныя нарматывы.
Праграма «Пераможац» пачала дзейнічаць сёлета, яе ўдзельнікамі стануць навучэнцы з усіх раёнаў Брэстчыны.

Мікалай ШЭЎЧЫК, 11 клас:
– Вельмі задаволены, што паўдзельнічаў у зборах «Пераможац». Усё класна! Рады, што вытрымаў усе фізічныя нагрузкі – праверыў свой арганізм на трываласць. Было здорава паспрабаваць сілы ў рукапашным баі. Спадабалася работа са зброяй –
пнеўматычнай, лазернай. Думаю, калі давядзецца служыць у арміі, спраўлюся.
Цікавымі былі і ўсе экскурсіі, асабліва ўразіла –  у Брэсцкую крэпасць-герой. Хоць і не першы раз глядзеў фільм «Брэсцкая крэпасць», але зноў адчуў непаўторныя эмоцыі і гонар за тых, хто першым прыняў бой з фашыстамі і цаной уласнага жыцця наблізіў  Дзень Перамогі.

Арына СТРАМАВУС, 9 клас:
– Уражанняў шмат. Адным словам – крута! Хаця было цяжкавата, складана прывыкаць да раскладу дня, асабліва прачынацца ў сем гадзін раніцы і бегчы на зарадку. Увогуле, кожны дзень распісаны літаральна  па хвілінах. Але хутка прывыклі, і ўсё пачало атрым-
лівацца.
У захапленні засталася ад наведвання пагранзаставы і музея Брэсцкага чырванасцяжнага пагранатрада.  З інтарэсам удзельнічала і ў іншых мерапрыемствах.
А заключны касцёр сяброўства і ўвогуле пакінуў незабыўныя эмоцыі. Лічу, такія зборы неабходны не толькі юнакам, але і дзяўчатам, бо прафесія абараняць Радзіму – для ўсіх.
А яшчэ «Пераможац» – выдатная магчымасць пазнаёміцца з равеснікамі з іншых раёнаў.

Яўгеній ДРОЗД, 11 клас:
– Ляхавіцкая каманда падабралася дружная, нам было цікава разам. У нас былі выдатныя выкладчыкі і інструктары – усё падрабязна паказвалі, расказвалі, тлумачылі і дапамагалі. Для мяне кожны дзень – незабыўны, шмат чаго новага даведаўся з гісторыі Беларусі, асабліва пра гераічную абарону Брэсцкай крэпасці і подзвіг нашых пагранічнікаў напачатку Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта павінен помніць кожны!
Моцныя ўражанні засталіся пасля экскурсіі па начной Брэсцкай крэпасці.
Што тычыцца фізічнай падрыхтоўкі, то таксама ўсё спадабалася. Так, нялёгка, але гэта толькі спачатку. Спраўляюся з большасцю практыкаванняў. Быць дужым, моцным важна для кожнага сапраўднага мужчыны.
А яшчэ я зразумеў, што кожны малады чалавек павінен выканаць грамадзянскі абавязак – адслужыць ва Узброеных Сілах краіны.

Галіна КАНЬКО.