З узнагародай!

Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую працу, высокі прафесіяналізм у сферы сацыяльнай абароны і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння ўзнагароджаны галоўны спецыяліст аддзела занятасці і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Мікалай БУРБУЦЬ.
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна адзначаны кіраўнік фермерскай гаспадаркі «Уладзімір плюс» Валерый Радзюк, дырэктар ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» Аляксандр Вашчук.