В Ляховичском районе БМВ съехал в кювет

26 верасня ў 16.10 на 9-м кіламетры аўтадарогі Н-791 Ляхавічы-Нача (каля вёскі Перахрэсце) здарылася ДТЗ.

Папярэдне ўстаноўлена, што вадзіцель аўтамабіля “БМВ” не ўлічыў умовы надвор’я і на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. Вадзіцель не пацярпеў, транспартны сродак атрымаў механічныя пашкоджанні.
Падчас разбору сітуацыі выветлілася, што жыхар раёна 1971 г.н. знаходзіўся за рулём машыны без права кіравання. Пасля ўчынення ДТЗ ён яшчэ і ўжыў спіртны напітак: у выдыхаемым паветры прыбор паказаў канцэнтрацыю алкагольных пароў да 0,8 праміле.
Па факце аварыі праводзіцца праверка.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Ляхавіцкага РАУС.