1 кастрычніка – Дзень пажылых людзей. З удзячнасцю за мудрасць і цярпенне

З удзячнасцю, павагай і цеплынёй віншуем вас, нашы шаноўныя ветэраны, пенсіянеры, доўгажыхары, з Днём пажылых людзей!

У гэтым свяце – сардэчнасць, павага і любоў, адзінства і пераемнасць пакаленняў.
Ваша сумленнае стаўленне да працы і сапраўдная любоў да роднай зямлі – гэта ўзор для ўсіх пакаленняў ляхавічан. Мы вельмі вам удзячны за мудрасць, дабрыню і цярпенне. Ганарымся вашымі дасягненнямі, не стамляемся захапляцца вашай актыўнай грамадзянскай і жыццёвай пазіцыяй.
У гэты святочны дзень жадаем вам добрага здароўя, бадзёрасці духу, цяпла і дабрабыту. Няхай вашы сэрцы будуць заўсёды сагрэты любоўю, увагай і клопатам блізкіх вам людзей.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ  КАМІТЭТ. РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.