Шчасце жыць у мірнай краіне. У Ляхавічах у купалаўцы прайшла дыялогавая пляцоўка «Беларускі фонд міру – вехі гісторыі»

Ларыса Юшкевіч (у цэнтры), Міхаіл Палуян, Наталля Маслоўская. БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Увасабленне ў жыццё ідэй свету, дабра, гуманізму, умацаванне дружбы паміж народамі, патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення – вынік 60-гадовай дзейнасці Беларускага фонда міру. Важкі юбілей, які арганізацыя адзначае сёлета, – падстава азірнуцца і прыгадаць значныя праекты Ляхавіцкай раённай арганізацыі.

Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі.

У мінулую пятніцу ў купалаўцы прайшла дыялогавая пляцоўка «Беларускі фонд міру – вехі гісторыі», прымеркаваная да значнай даты.
Сярод удзельнікаў – намеснік старшыні райвыканкама Святлана Юрлевіч, старшыня Ляхавіцкай раённай арганізацыі з 1996 па 2007 год Міхаіл Палуян і іншыя.
Кіраўнік раённай арганізацыі Ларыса Юшкевіч расказала пра гісторыю станаўлення і асноўныя напрамкі дзейнасці Беларускага
фонда міру, які створаны ў 1961 годзе. Падчас сустрэчы ўзгадана вялікая роля ў дзейнасці арганізацыі старшыні праўлення Беларускага фонда міру Марата Ягорава.
Міхаіл Палуян падзяліўся ўспамінамі, з чаго ён, тады начальнік аддзела па справах моладзі, пачынаў, калі ўзначаліў раённую арганізацыю БФМ.Гэта быў насычаны падзеямі і сустрэчамі час, ладзілася шмат дабрачынных спраў, працягвалі руку дапамогі многім, каму гэта неабходна.
Задачы, якія стаялі перад арганізацыяй на пачатку станаўлення, актуальныя і сёння – захаванне міру і бяспекі. У 2019 годзе навучэнцы ўстаноў адукацыі прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім конкурсе жывапісу «Шчасце жыць у мірнай краіне», арганізатарам якога выступіў Беларускі фонд міру ў партнёрстве з Міністэрствам адукацыі. Работа Тухавіцкай школьніцы Таццяны Казанцавай (настаўнік Васілій Грынь) прызнана перможцай творчага іспыту і ўключана ў альбом малюнкаў «Дзеці за мір».
Клуб Юнеска «Заранка», які дзейнічае пры ЦКРНіР, – даўні сябар і саюзнік міратворцаў. Кіраўнік клуба Наталля Маслоўская падкрэсліла, што заўтрашні дзень будзе ў руках сённяшняга пакалення моладзі. Таму трэба навучыць дзяцей і падлеткаў талерантнасці і дабрыні, уменню суперажываць. Сімвалічнымі былі падарункі гасцям сустрэчы ад «заранкаўцаў» – галубы міру, якіх яны зрабілі з паперы з пасылам: моладзь гатова ўдзельнічаць у забеспячэнні міру.
Намеснік старшыні райвыканкама Святлана Юрлевіч адзначыла, што неабходна больш актыўна прыцягваць моладзь да ўдзелу ў дыялогавых пляцоўках, да выказвання сваіх ідэй і меркаванняў, аб’яднаць вопыт старэйшага пакалення з энергіяй юнацтва.
Сёння раённая арганізацыя Беларускага фонда міру налічвае больш за сотню чалавек. Масавае прадстаўніцтва ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Намеснік дырэктара ТЦСАН Вольга Богдан расказала пра супрацоўніцтва з раённай арганізацыяй і рэалізацыю праграмы «Клопат і міласэрнасць». Госці пляцоўкі – намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Жарабковічы» Алена Навалочка, лясгаса Наталля Адаменка, юрысконсульт кансервавага завода Наталля Жураўская, галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Іна Зубік падзяліліся вопытам па арганізацыі дабрачынных і мірных спраў.
Святлана Юрлевіч уручыла юбілейныя медалі «Беларускі фонд міру –  60 гадоў» Міхаілу Палуяну і Наталлі Маслоўскай. Такая ж адзнака чакае і былога старшыню раённай арганізацыі Алега
Траццяка.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.