В Ляховичском районе спасатели помогли заблудившейся пенсионерке

Использована иллюстрация

Вечарам 28 верасня ў цэнтр аператыўнага кіравання РАНС паступіла паведамленне, што ў лесе каля вёскі Куршынавічы заблудзілася пажылая жанчына. Дачка пенсіянеркі расказала, што яе мама 1946 г.н пасля 17 гадзін адправілася ў лес за яловымі галінкамі і да цямна не вярнулася. Сітуацыя ўскладнялася тым, што пры сабе жанчына не мела мабільнага тэлефона. Самастойныя пошукі выніку не прынеслі.
На пошукі аператыўна выехалі работнікі РАНС і прадстаўнікі лясной гаспадаркі. Спачатку была абследавана мясцовасць, дзе, па меркаванні родных, згубілася пажылая жанчына.
– Пасля для пошуку задзейнічалі спецыялізаваны аўтамабіль, — расказаў вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №13 Сяргей Нікулін.
Гук сігнальнай гучнагаворачай прылады пачула вяскоўка, якая згубілася, і выйшла на лясную дарогу каля вёскі Гашчын, дзе і была знойдзена выратавальнікамі, якія перадалі яе родным. Медыцынская дапамога пенсіянерцы не спатрэбілася.
Супрацоўнікі РАНС рэкамендуюць пры паходзе ў лес абавязкова браць з сабой для сувязі тэлефон.
Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.