Ляховичи отпразднуют День молодёжи

Шэраг мерапрыемстваў запланаваны ў нашым раёне да Дня моладзі, які адзначаецца ў краіне ў апошнюю нядзелю чэрвеня. Так, 28 чэрвеня  пачаўся турыстычны злёт працоўнай моладзі, які праходзіць у лясным масіве ў раёне Кургана Славы.
А ў нядзелю, на святочную праграму запрашае гарадскі парк адпачынку па вуліцы Дзесюкевіча. Тут запланаваны эстрадны канцэрт «Рытмы маладосці», конкурсная праграма «Танцуй, пакуль малады!», ушанаванне маладых працаўнікоў, дыскатэка са свабодным уваходам. Будуць працаваць гандлёвыя рады і атракцыёны. Пачатак праграмы ў 19.00.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *