25 июня представители швейцарского общества Красного креста посетили Ляховичи

Аптымісты» прымалі гасцей

На базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва дзейнічае клуб для пажылых людзей «Залаты ўзрост». Пры падтрымцы раённай арганізацыі таварыства Чырвонага крыжа ў клубе была створана ініцыятыўная група «Аптымісты», у склад якой увайшлі Святлана Куркач, Мікалай Міхаленя, Пётр Бабко, Сямён і Галіна Багушэвічы.
Нядаўна адна з ідэй, прапанаваных «Аптымістамі», зацікавіла прадстаўнікоў беларускага і швейцарскага таварыстваў Чырвонага крыжа. 25 чэрвеня кансультанты дабрачыннай арганізацыі наведалі Ляхавічы. Амаль 3 гадзіны доўжылася гутарка: нашы пенсіянеры цікавіліся жыццём пажылых швейцарцаў, расказвалі пра свае дасягненні і планы.
Прынята канчатковае рашэнне, што швейцарскі Чырвоны крыж дапаможа «Аптымістам» у набыцці трымера. Цяпер 15-ці пенсіянерам паслуга па падкошванні травы на падворках будзе аказвацца бясплатна. Акрамя таго, для пажылых людзей будзе арганізавана экскурсія ў Мірскі замак і паркавы ансамбль «Рэпіхава».
Валянціна ПАЎЛОЎСКАЯ,
лідар ініцыятыўнай
групы «Аптымісты».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *