Моцны ўдар па COVID-19

Што ні дзень мінулага тыдня, то ўсё новыя антырэкорды ставіць каранавірусная інфекцыя. Колькасць захварэлых за суткі падчас чацвёртай, як ужо часта называюць, суперхвалі без малога даходзіць да 2100 чалавек, што больш, чым падчас леташніх снежаньскіх паказчыкаў.

Адпаведна, ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі фіксуецца рост захворвання каранавірусам. Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі гэты тыдзень у нашай краіне прысвечаны дэтальнаму аналізу сітуацыі ў сувязі з ростам захворвання каранавірусам, каб пры неабходнасці прыняць дадатковыя меры для лячэння. Бясспрэчна, землякоў хвалюе сітуацыя, што складваецца ў нашым раёне.
– Адназначна, ідзе колькасны рост тых пацыентаў, у каго лабараторна па-цвярджаецца каранавірусная інфекцыя. Зразумела, такі рост дае адпаведна большую нагрузку на медыкаў. Таму хутка ўмацавалі медыкамі амбулаторны прыём у паліклініцы ў чырвонай зоне. Цяпер прыём вядуць адразу тры ўрачы. Тут жа ў спецыяльным кабінеце можна здаць і прызначаныя аналізы. Удакладніць усе пытанні пацыенты з COVID-19 могуць у кол-цэнтры па нумары 2-10-37. Акрамя таго, па-ранейшаму да кавід-пацыентаў, якія праходзяць лячэнне на даму, выязджаюць спецыялізаваныя кантактныя брыгады: дзве працуюць у горадзе, адна – у сельскай мясцовасці. Яны забяспечаны аўтатранспартам і працуюць з захаваннем усіх санітарна-супрацьэпідэмічных патрабаванняў. Такі прыём прадугледжвае агляд урача, пры неабходнасці бяруцца ўсе аналізы. Не застаюцца без увагі і кантакты першага ўзроўню, якія пражываюць разам з захварэлым. Падтрымліваем сувязь з пацыентамі і па тэлефоне, каб удакладніць іх стан. Дарэчы, паліклініка, як і раней, працуе з 8 да 20 гадзін. Звярну ўвагу вось на які момант. Сёння нярэдка, калі ў чалавека тэмпература цела амаль 39 градусаў, а ён усё роўна ідзе ў паліклініку на прыём. У такіх выпадках варта выклікаць урача на дом. У чарговы раз звяртаюся да ўсіх: захоўвайце меры сацыяльнага дыстанцыравання, выкарыстоўвайце сродкі індывідуальнай абароны. Абавязкова зрабіце прышчэпку супраць кавіда, – расказвае загадчык паліклінікі Анатолій Панько.
Таксама ён адзначае, што дзверы паліклінікі не зачынены для тых, хто не хварэе каранавірусам. Прыём у чыстай зоне вядуць як урачы агульнай практыкі, так і вузкія спецыялісты.Так што, калі ў вас моцна разбалеўся зуб, без медыцынскай дапамогі вас не пакінуць. А вось з планавай стаматалагічнай дапамогай, фізіятэрапеўтычнымі працэдурамі,
дыспансерызацыяй варта пачакаць і не рызыкаваць сваім здароўем.
– Як і па ўсёй краіне, у сувязі з пачаткам чацвёртай хвалі і павышэннем узроўню захворвання каранавірусам павялічылася нагрузка і на ўстановы аховы здароўя Ляхавіччыны. У прыватнасці, гэта датычыцца паліклінічнага прыёму ў чырвонай зоне, выязных брыгад і, канешне ж, стацыянара. Пацыенты з COVID-19 праходзяць лячэнне ў інфекцыйным аддзяленні, а таксама ў іншых перапрафіляваных падраз-
дзяленнях райбальніцы. Пры неабход-насці ложкавы фонд можа быць павялічаны. Зараз кавід-пацыентамі заняты 75–80 працэнтаў выдзеленых ложкаў. У стацыянары лячэнне атрым-ліваюць каля 40 працэнтаў з пацверджаным каранавірусам і пнеўманіяй, астатнія знаходзяцца на амбулаторным лячэнні. Асаблівасць чацвёртай хвалі ў тым, што больш чым палове шпіталізаваных каранавірусных пацыентаў патрабуецца кіслародная падтрымка. Каб спыніць усялякія чуткі, супакою: у нашай ЦРБ дастаткова кропак падачы кіслароду, – падкрэсліў галоўны ўрач УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ» Георгій Хлябовіч.
Таксама Георгій Хлябовіч запэўніў, што ў райбальніцы хапае лякарстваў і сродкаў індывідуальнай абароны для медперсаналу. Адносна работы іншых стацыянарных аддзяленняў бальніцы, то па словах галоўнага ўрача, пачынаючы з гэтага тыдня спынена планавая шпіталізацыя некавідных хворых. А вось экстранная медыцынская дапамога па-ранейшаму аказваецца.
– Штодня вывучаем статыстыку, канстантай застаецца той факт, што той, хто вакцынаваўся, калі і захварэе каранавірусам, перанясе інфекцыю істотна лягчэй. Дамінуючы цяпер так званы дэльта-штам не шкадуе ні дзяцей, ні моладзь, ні дарослых, прычым распаўсюджваецца ён хутка, вельмі заразны і цяжэй паддаецца лячэнню. І пакуль іншага надзейнага спосабу, чым вакцынацыя, не прыдумана. На карысць прышчэпкі і наступны факт. У Ляхавіцкім раёне перахварэла пэўная частка насельніцтва COVID-19,
30 працэнтаў – вакцынаваліся. Гэтай колькасці недастаткова для фармі-равання калектыўнага імунітэту. Парада адна і для тых, хто хварэў, і для тых, каму пашчасціла не пад-хапіць інфекцыю, – вакцынавацца. Не важна, якім прэпаратам, галоўнае – зрабіць гэта неадкладна, –  сцвярджае Георгій Хлябовіч.
Дарэчы, больш за 850 пунктаў вакцынацыі супраць COVID-19 адкрыты ў Беларусі. А на сайце Міністэр-ства аховы здароўя размешчана карта вакцынацыі. Не толькі любы грамадзянін краіны, але і госці могуць выбраць бліжэйшы пункт і прайсці вакцынацыю. Аднак, калі для беларусаў прышчэпка супраць каранавіруса бясплатная, то замежныя грамадзяне атрымліваюць яе платна.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.