У Тухавічы – на дажынкі. Прычым дажынкі асаблівыя, не жніўныя

Зусім хутка Тухавічы стануць дажыначнай сталіцай. Прычым дажынкі асаблівыя, не жніўныя, хоць і палявыя, а самыя што ні ёсць тарфяныя. На базе ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі» пройдуць семінар-нарада па падвядзенні вынікаў здабычы торфу ў сезоне 2021 года і ўзнагароджванне пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва сярод машыністаў торфаздабываючых машын арганізацый
ДВА «Белпалівагаз».

– Такога маштабу падзея рэспубліканскай важнасці пройдзе
на базе нашага прадпрыемства ўпершыню. Гэта не толькі пачэсна, але і адказна – прымаць на гасціннай ляхавіцкай зямлі калег з усёй краіны, кіраўніцтва торфаздабываючай і паліўнай галіны, пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва ў розных намі-нацыях. Канешне, прыкладаем усе намаганні, каб дастойна арганізаваць і правесці мерапрыемства, – адзначае дырэктар ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі» Уладзімір Гунько.
На заводзе ва ўсю ідуць падрыхтоўчыя работы. Хаця там і так заўжды практычна ідэальны парадак.


Акрамя таго, торфабрыкетнае прадпрыемства прафі-нансавала істотныя рамонтныя работы спартыўнай залы Тухавіцкага СДК. А непасрэдна за выкананне будаўніча-рамонтных работ узялася КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ». Заменены вокны, уваходная дзвярная група, сістэма ацяплення, пафарбаваны сцены, на іх з’явіліся стылізаваныя тэматычныя малюнкі, пабелена столь, адрамантаваны падлога і дах – зала набыла зусім іншы прэзентабельны выгляд. Непасрэдна каля сельскай установы культуры стыльна ўладкаваліся новенькія малыя архітэктурныя формы – пастараліся выдатныя майстры з Ляхавіцкай ЖКГ.
Цэнтр забеспячэння дзейнасці бюджэтных арга-нізацый Ляхавіцкага раёна ўзяў на сябе абавязкі па ўнутраных работах, дакладней, афарбоўцы актавай залы, хола Тухавіцкага СДК, часткова фасада.
Справа знайшлася і для ДРБУ-200: уладкоўвае асфальтавае пакрыццё ў Тухавічах.
Не застаюцца ў баку ад добраўпарадкавальных спраў і работ-
нікі раёна электрасетак: рамантавалі дзве трансфарматарныя падстанцыі.
Стараюцца і тухавічане: наводзяць парадак у дварах дамоў, на тэрыторыях агульнага карыстання, каля навучальных і гандлёвых аб’ектаў.
Талакой робіцца справа агульнай важнасці. І, без сумненняў, Ляхавіччына ў чарговы раз прадэманструе сваю гасціннасць, добразычлівасць, шчырасць і хлебасольнасць. Прыадкрыем адну з прыемных акалічнасцей – сярод пераможцаў рэспуб-ліканскага спаборніцтва прагучаць і прозвішчы рупліўцаў з ААТ «ТБЗ Ля-
хавіцкі».

Галіна КАНЬКО.
Фота з архіва Ляхавіцкай ЖКГ.