В воскресенье, 7 июля, работники потребительской кооперации Ляховичского района отметят День кооперации

Калектыў магазіна гаспадарчых тавараў г.Ляхавічы

Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць з прафесійным святам — Днём кааперацыі — калектывы Ляхавіцкага райпо і ўсіх яго падраздзяленняў.

У нядзелю, 7 ліпеня, работнікі спажывецкай кааперацыі раёна адзначаць Дзень кааперацыі. У Ляхавічах сваё прафесійнае свята сустрэне і калектыў магазіна гаспадарчых тавараў. Кіруе яго нешматлікімі, але згуртаванымі работнікамі Ірына Тупік (на здымку). Майстры сваёй справы, яны не навічкі ў прафесіі — уважлівыя і ветлівыя прадаўцы ўмеюць прапанаваць тавар і дапамагчы з выбарам.
У магазіне прадстаўлены гаспадарчыя тавары для розных жыццёвых выпадкаў. Будзь то транспартны сродак — матацыкл і мапед ці будаўнічыя матэрыялы і халадзільнікі з маразільнікамі. Работнікі гандлю ідуць насустрач сваім кліентам — фарміруюць асартымент, зыходзячы з пажаданняў пакупнікоў. Трэба вам маразільнік, газавая пліта — калі ласка. Яшчэ і растэрміноўку аформяць на 4 месяцы без першапачатковага ўзносу.
Многія нашы землякі сталі членамі спажывецкага таварыства — пайшчыкамі, якія ўнеслі ўзнос у памеры 350 тысяч рублёў і атрымалі скідкі  на далейшыя пакупкі  да 16 працэнтаў. У продажы посуд, бытавая хімія, электратавары. Карыстаюцца вялікай папулярнасцю керамічныя вырабы: прыгожыя распісныя гаршкі, напольныя вазы, гаршчочкі для тушэння, для сыпучых і г. д. У магазіне можна здаць другасную сыравіну. Дарэчы, за мінулы год прадаўцы нарыхтавалі 10 тон макулатуры.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *