7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

Дарагія землякі!
Прыміце віншаванні са  святам – Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.

У гісторыі Беларусі падзеі Кастрычніка 1917 года пакінулі глыбокі след. Беларускі народ набыў сваю дзяржаўнасць, стварыў добрую эканамічную базу, захаваў інтэлектуальны патэнцыял, збярог і ўзбагаціў нацыянальную культуру. Ідэі справядлівасці, сацыяльнай роўнасці, міру і сяброўства паміж народамі сталі асновай унутранай і знешняй палітыкі незалежнай Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.
Выказваем упэўненасць, што сваім розумам, талентам і працавітасцю нашы землякі захаваюць і прымножаць дабрабыт роднага краю.
Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, міру, стабільнасці, поспехаў у працы, шчасця і згоды ў сем’ях.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.            РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.