Вакцына і для цяжарных

Падчас чацвёртай хвалі COVID-19, рэгіструецца нямала выпадкаў, калі каранавірусная інфекцыя пацвярджаецца ў цяжарных і жанчын, якія кормяць дзяцей грудным малаком.
Запрашаем усіх зямлячак названых катэгорый прайсці вакцынацыю на базе Ляхавіцкай ЦРБ. Зрабіць прышчэпку можна вакцынай Vero Cell кітайскай вытворчасці. Расійскай вакцынай «Спутнік V» раім прышчапіцца жанчынам і мужчынам на этапе планавання цяжарнасці.
Атрымаць падрабязную інфармацыю і непасрэдна прышчапіцца запрашаем у жаночай кансультацыі Ляхавіцкай ЦРБ.
Валерыя ЛЁГКАЯ,
пазаштатны раённы спецыяліст  па акушэрстве і гінекалогіі Ляхавіцкага раёна.