Автобус приедет по расписанию

На сайце «ЛВ» адзін з наведвальнікаў паскардзіўся на нязручнасці ў арганізацыі руху гарадскога аўтобуса («ЛВ» ад 1 чэрвеня №40 «Месца сустрэчы — сайт «ЛВ» www.lves.by»).
На праблемную заўвагу адрэагаваў дырэктар ААТ «Аўтобусны парк г. Баранавічы» Уладзімір Пучко. Ён паведаміў: «Рух аўтобусаў сярэдняй умяшчальнасці па гарадскім маршруце №1 «вакзал — аўтастанцыя — бальніца» ажыццяўляецца па раскладзе, узгодненым з райвыканкамам. Выкарыстоўваць на даным маршруце аўтобус большай умяшчальнасці не ўяўляецца магчымым з-за вузкай праезнай часткі (без заезду на тратуар і паласу сустрэчнага руху немагчыма павярнуць аўтобус на перакрыжаваннях вуліц 17-га Верасня — Камсамольская і Камсамольская — завулак Пушкіна)».
Начальнік аўтапарка нагадаў, што ў сувязі са значнай колькасцю пасажыраў на прыпынку «Гімназія» з 26 лістапада мінулага года па працоўных днях раніцай уве-дзены дадатковы рэйс аўтобуса гарадскога экспрэснага маршруту № 2-э. Гэты рэйс выконваецца аўтобусам, які прыбывае на аўта-станцыю з рэйса па маршруце Вялікае Падлессе. ”Падчас снежных заносаў і сезоннага бездарожжа рух аўтобусаў на ўчастку дарогі Ляхавічы — Вялікае Падлессе не заўсёды адпавядаў раскладу, мелі месца выпадкі, калі транспарт захрасаў у гурбах снегу. Гэта адбілася на рэгулярнасці выканання рэйса адпраўленнем у 7.31 па маршруце №2-э.
Пасля выканання Ляхавіцкім ДРБУ-200 работ па прафіляванні гравійнага пакрыцця ўчастка дарогі Ляхавічы — Вялікае Падлессе рух аўтобусаў згаданых маршрутаў ажыццяўляецца згодна раскладу”, — адзначана ў адказе Уладзіміра Пучко.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *