«Ляхавіцкі веснік» удастоены спецдыплома рэспубліканскага конкурсу «Моцная сям’я — моцная дзяржава»

Спецдыплома за шырокае і ўсебаковае асвятленне сямейна-маральных каштоўнасцей удастоены і «ЛВ».

8 ліпеня праваслаўная царква ўшаноўвала святых Пятра і Фяўронню, якія лічацца заступнікамі сям’і. І менавіта ў гэты дзень у Мінск былі запрошаны пераможцы рэспубліканскага творчага конкурсу сярод друкаваных і электронных СМІ «Моцная сям’я — моцная дзяржава» на цырымонію ўзнагароджання. Урачыстасць падзеі надавала месца, дзе ўсё адбывалася, — сабор Усіх Святых. На пачатку цырымоніі мы сталі ўдзельнікамі найцікавейшай экскурсіі па велічным храме, дзе няма ніводнай выпадковай дэталі — усё мае свой высокі сэнс, усё ёсць напамін пра гісторыю і пра яе знакавыя падзеі, пра мудрасць праваслаўя і пра тое, што Бог ёсць свет…
А пасля было богаслужэнне і адчуванне душэўнага абнаўлення, якое ні з чым немагчыма параўнаць. Як жа часта ў мітусні дзён мы забываемся пра галоўнае, а тут такая магчымасць спыніцца, углядзецца ў лікі святых на іконах і падумаць, падумаць, падумаць…
Першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч на цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу назвала традыцыйнымі беларускімі каштоўнасцямі сям’ю і дзяржаўнасць, асабліва цёпла гаварыла пра шматдзетныя сем’і, падкрэсліла важнасць дзяржаўнага клопату пра іх. І выказала надзею, што сямейная тэматыка ў СМІ будзе адной з галоўных.
Прыемна, што сярод пераможцаў конкурсу і брэсцкія адрасы: столінская раёнка, фотакарэспандэнт «Народнай трыбуны» Аляксей Ганчук. Спецдыплом «Ляхавіцкі веснік» атрымаў у вельмі шаноўнай «кампаніі» — разам з газетай «Советская Белоруссия» і часопісам «Алеся».
Вольга СВЯТЛОВА.

Пераможцы конкурсу. Фота на памяць.

One thought on “«Ляхавіцкі веснік» удастоены спецдыплома рэспубліканскага конкурсу «Моцная сям’я — моцная дзяржава»

  • 17/07/2013 в 20:17
    Permalink

    Ура! Ляховичский вестник! Мы гордимся Вами! Молодцы! Большая благодарность за титанический труд нашей труженице-Ольге Петровне Бородиной. В день Петра получить такую награду- для нее это двойной праздник! честь и хвала всем сотрудникам, низкий им поклон.Так держать!.Новых Вам достижений!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *