Ураджайныя «соткі». У гэтым годзе кожны кукурузны гектар СВК «Ляхавіцкі» даў больш за 15 тон зерня

Паляводы ўчастка «Русінавічы» Галіна Грыкель, Ірына Дунчык, Тамара Заяц.

«Сотка» тых – сотні гектараў, на якіх у доглядзе, пад пільнай увагай і ва ўмовах гаспадарскага клопату багата ўжываюцца хлеб, другі хлеб, рапс, мнагатраўе, кукуруза. Што датычыць апошняй культуры, то кожны з сотні яе гектараў аддзячыў сваіх гаспадароў 152 цэнтнерамі зерня – атрымалася лепш, чым у любой з іншых сельгасарганізацый раёна.

Зусім неблагім, улічваючы сёлетнія ўмовы надвор’я, атрымаўся і ўраджай каласавых збожжавых. 45 цэнтнераў на круг – гэта адчувальна вышэй за аналагічную сярэднераённую лічбу і другі сярод профільных арганізацый і прадпрыемстваў Ляхавіччыны вынік.
СВК «Ляхавіцкі» ў раёне сярод лідараў па надоях малака – за дзесяць месяцаў на карову тут маюць 7196 кілаграмаў. Валавы надой складае 7124 тоны. У малочныя рэкі гаспадаркі свой уклад уносяць і працаўнікі МТФ «Русінавічы». Стараюцца даглядчык Аляксандр Толкач, цялятніца Галіна Крысюк.
Як малых дзетак, даглядае нованароджаных цялят Галіна Рокач, трохі старэйшыя падапечныя – ад двух да шасці месяцаў –
у жывёлаводаў Надзеі Асаскала і Таццяны Кендыш.
Адно з лепшых падраздзяленняў СВК «Ляхавіцкі» – комплекс «Русінавічы»,  які ўзначальвае Мікалай Азімка, заатэхнік па спе-
цыяльнасці. Добрасумленна шчыруюць працаўніцы Вольга Грыкель, Людміла Новік, Зоя Сецька, Святлана Гаар, Марыя Жаўнярэвіч і Валянціна Чарняўская.
Восенню кіпела работа на бульбяных палетках. Ураджайнасць другога хлеба сёлета склала 302 цэнтнеры з гектара. Роўна і без страт кіраваў бульбаўборачным камбайнам механізатар Віктар Брэчка. На ўборцы кукурузы вызначыўся Валерый Ракашэвіч – механізатар вопытны і адказны. «Ягуар», за рулём якога ён знаходзіўся з раніцы да вечара, не ведаў асаблівых паўз.
Старшыня «Ляхавіцкага» Іван Вітко адзначае, што калектыў прыкладае ўсе сілы, каб заўтрашні дзень гаспадаркі быў з дастаткам.
– За плённую працу землякам – шчыры дзякуй, – падкрэслівае Іван Вітко.