На озере Гать созданы все условия для комфортного отдыха
З надыходам лета пытанне, дзе і як адпачыць, набывае яшчэ большую актуальнасць. Натуральна, людзі шукаюць для сябе ідэальнае месца для найлепшых успамінаў пра водпуск, спадзяюцца на незабыўныя ўражанні. Хтосьці аддае перавагу мору ў блізкім ці далёкім замежжы, хтосьці — маляўнічым мясцінам у сваёй краіне.
Асабіста я лічу, што адно з самых прыгожых месцаў для адпачынку — возера Гаць, што ў Баранавіцкім раёне. Тут ёсць усе ўмовы, неабходныя для добрых канікулаў. Турбаза «Лясное возера», што знаходзіцца на самым беразе Гаці, прываблівае шматлікіх турыстаў з розных куткоў Беларусі. Дарэчы, адпачынак на турбазе — не толькі водныя працэдуры і чыстае паветра. Прапануецца даволі насычаная экскурсійная праграма з паездкамі ў Жыровічы, Белавежскую пушчу, Нясвіж, Навагрудак, Мір, Гродна, Мінск. Да паслуг адпачываючых — лодкі і катамараны, можна пагуляць у тэніс, більярд ці пейнтбол. Дадасць здароўя і саўна, дзе пасля лазневых працэдур будзе прыемна перавесці дух у пакоі адпачынку. На працягу года на турбазе праводзяцца турзлёты, розныя масавыя мерапрыемствы: увесну — Масленіца, улетку — Купалле, зімой працуе свая рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Таму адпачываць на возеры цікава і дзецям, і дарослым.
Ксенія БАРЫСЕВІЧ, г. Баранавічы.
Фота аўтара.
Цитата «Да паслуг адпачываючых — лодкі і катамараны, можна пагуляць у тэніс, більярд ці пейнтбол» . *Мечтательно* Эх, нам бы в Ляховичи такое счастье привалило. Ведьму вроде как чистят? Может и сбудется? А, народ?
Я думаю,что сбудеться! И все у Вас будет не хуже,чем у других.
Как говорится, поживем — увидим! )