Творчае суквецце. Кавэр-бэнд «Вясна» Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў атрымаў дыпломы абласнога ўзроўню

На мінулым тыдні Маларыта запрашала таленавітых і самабытных на абласны тур ХІІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур «Суквецце культур».

Не абмінулі творчай увагай такі фэст і нашы землякі. Кавэр-бэнд «Вясна» (ДШМ), які ў творчым плане толькі пачынае свой музычны шлях, дэбютаваў з рускай народнай песняй «Стары дзед». І, канешне ж, гэтай кампазіцыі надалі новае гучанне – «Вясна» дае новае жыццё. Сваёй творчасцю дзялілася і майстар народных промыслаў Наталля Смоліна з Дараўскага Дома рамёстваў.
Удзельнікі атрымалі дыпломы за папулярызацыю нацыянальнага мастацтва і за актыўны ўдзел у абласным туры. Цяпер чакаюць запрашэнне на рэспубліканскі ўзровень. Жадаем поспехаў.
Рыта КРАСАВІЦКАЯ.