Интернет-мошенник задержан

Супрацоўнікамі аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Брэсцкага аблвыканкама ўстаноўлены падазроны, які мае дачыненне да распаўсюджвання шкодных праграм у інтэрнэце.
Нагадаем, у лютым-сакавіку на тэрыторыі Брэсцкай вобласці і шэрагу іншых рэгіёнаў рэспублікі былі зафіксаваны выпадкі блакіроўкі камп’ютараў грамадзян невядомай шкоднай праграмай (як стала вядома пазней, праграмай WinLocker). Пры загрузцы камп’ютара блакіравалася работа аператыўнай сістэмы нібы па прычыне прагляду і распаўсюджвання карыстальнікам дзіцячага гей-порна. Для разблакіроўкі прапаноўвалася заплаціць вызначаныя сумы ў беларускіх рублях на рахункі абаненцкіх нумароў розных беларускіх аператараў сотавай сувязі, а таксама на электронныя кашалькі, указаныя ў паведамленні на экране заражанага камп’ютара.
Даверлівыя карыстальнікі адразу сталі пералічваць грошы на рахункі махляроў ўзамен на разблакіроўку. Праўда, нават пасля аплаты камп’ютар так і не пачынаў працаваць. Пра маштабы дзейнасці злачынцаў гавораць лічбы: толькі за 2 дні на 5 вядомых брэсцкай міліцыі тэлефонных нумароў, на якія пераводзіліся грошы, ад даверлівых карыстальнікаў паступіла каля 40 мільёнаў беларускіх рублёў.
Некалькі месяцаў спатрэбілася супрацоўнікам міліцыі, каб выйсці на след зламыснікаў. Высветлілася, што, у адрозненне ад многіх папярэдніх падобных фактаў, у даным выпадку адзін з інтэрнэт-хуліганаў знаходзіўся ў Беларусі. Пры садзеянні калег з аддзела «К» УУС Мінаблвыканкама супрацоўнікамі брэсцкага падраздзялення па падазрэнні ў дачыненні да справы затрыманы 21-гадовы раней судзімы брастчанін. На момант затрымання ён здымаў кватэру ў Мінску. Брэсцкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па арт. 354 КК Рэспублікі Беларусь (распаўсюджванне шкодных праграм). Аналагічныя крымінальныя справы ўзбуджаны ў іншых рэгіёнах. Як паведаміў начальнік аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Брэсцкага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Андрэй Галадко, зараз устанаўліваецца дачыненне да данага факта іншых асоб, а таксама праводзяцца мерапрыемствы па ўстанаўленні ўсіх пацярпелых ад данай супрацьпраўнай дзейнасці.
Ірына БЛАХІНА,
вядучы спецыяліст аддзела
інфармацыі і грамадскіх сувязей
УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *