С 15 июля в Ляховичском государственном аграрном колледже началась горячая и ответственная пора — очередная вступительная кампания

Аляксандра Каштальян марыць стаць плодаагароднікам.

ЛДАК чакае юнакоў і дзяўчат, якія выбралі сельскагаспадарчыя спецыяльнасці: агранамію, заатэхнію, ветэрынарную медыцыну (на аснове базавай адукацыі) і плодаагародніцтва (на аснове сярэдняй адукацыі). Учарашнія дзевяцікласнікі могуць падаваць дакументы для паступлення да 28 ліпеня, а выпускнікі сярэдніх школ, ліцэяў — да 9 жніўня.
Як расказаў адказны сакратар прыёмнай камісіі каледжа Сяргей Багдановіч, на 2013/2014 навучальны год запланаваны набор на бюджэтную форму 175 навучэнцаў. Для тых абітурыентаў, якія пажадаюць вучыцца за кошт уласных сродкаў, таксама прадугледжаны месцы.
Па словах Сяргея Багдановіча, ужо ў першы дзень работы прыёмнай камісіі магчымасцю падаць дакументы скарыстаўся 21 патэнцыяльны навучэнец, у тым ліку, 13 заяў пададзена на аддзяленне ветэрынарнай медыцыны. Вучыцца менавіта тут пажадала і ўладальніца пакуль самага высокага бала атэстата (больш за 8). Усяго па стане на 18 гадзін 18 ліпеня дакументы ў ЛДАК падалі 53 абітурыенты.
Калі гаварыць пра геаграфію паступаючых, то ў асноўным гэта рабяты з Баранавіч і Баранавіцкага раёна, Нясвіжскага раёна, есць і нашы землякі. Прыём дакументаў не абыходзіцца без пытанняў, якія задаюць як абітурыенты, так і іх бацькі. Сярод найбольш частых — умовы вучобы і пражывання ў інтэрнатах, будучыя практыка і размеркаванне, магчымасць далейшага прадаўжэння вучобы ў ВНУ. На ўсе пытанні члены прыёмнай камісіі даюць вычарпальныя адказы.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *