В июне в Ляховичах заработал еще один банкомат Беларусбанка

У чэрвені ў Ляхавічах запрацаваў яшчэ адзін банкамат Беларусбанка.

Што б ні гаварылі, а пластыкавыя банкаўскія карткі — рэч надзвычай папулярная сярод насельніцтва.
Згадзіцеся, зручней насіць у сумачцы ці кашальку невялікага памеру картку, чым грошы. Да таго ж, і ў плане бяспекі свае плюсы. Тым больш, што банкаўскай карткай можна сёння разлічыцца ў гандлёвых кропках рознай формы ўласнасці, аплаціць паслугі, у тым ліку і камунальныя.
Як расказаў начальнік аддзела рознічнага бізнесу цэнтра банкаўскіх паслуг №117 ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Саковіч, каля 12000 жыхароў горада і раёна карыстаюцца дэбетавымі карткамі Беларусбанка. Даволі шырокая і сетка ўстройстваў для абслугоўвання картак: 3 банкаматы Беларусбанка (чарговы з’явіўся сёлета ў чэрвені ў будынку кафэ «Алеся»), 7 інфакіёскаў, 65 тэрміналаў у магазінах і іншых месцах, дзе аказваюцца разнастайныя паслугі. 631 чалавек карыстаецца даволі зручным інтэрнэт-банкінгам Беларусбанка, а 500 — SМS- і М-банкінгам.
Клапоцяцца пра камфорт сваіх кліентаў і ў Белаграпрамбанку. Як паведамілі ў разлікова-касавым цэнтры № 3 ААТ «Белаграпрамбанк», па стане на 1 ліпеня гэтага года 6769 нашых землякоў з’яўляюцца ўладальнікамі дэбетавых пластыкавых картак, эмітаваных банкам. 2 банкаматы Белаграпрамбанка не першы год дзейнічаюць у Ляхавічах, яшчэ адзін у Тухавічах. Да паслуг кліентаў — і інфакіёск, які знаходзіцца ў будынку РКЦ №3.
Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *