«Трансэлектракамплект»: гучыць аўтарытэтна. Прадукцыю Ляхавіцкага ТАА ведаюць не толькі ў Беларусі, але і далёка за межамі нашай краіны

Генадзій Сакуць.

Утульны, камфортны, зручны –  такі новы шматфункцыянальны цэх ТАА «Трансэлектракамплект», пабудаваны за ўласныя сродкі  і з прыцягненнем крэдытаў.
З сёлетняга лістапада ён уключыўся ў вытворчы працэс. Істотная частка плошчаў на першым паверсе адведзена пад складскія памяшканні. У чаканні хуткай адпраўкі тут размясціліся вялікія скрыні, якія з дня на дзень адправяцца ў Таджыкістан. У гэтую краіну ўпершыню паедзе асноўны прадукт, што выпускаецца на ТАА «Трансэлектракамплект», – кабельныя тэрмаўсаджваемыя муфты і розныя камплектуючыя.

З сёлетняга лістапада ён уключыўся ў вытворчы працэс. Істотная частка плошчаў на першым паверсе адведзена пад складскія памяшканні. У чаканні хуткай адпраўкі тут размясціліся вялікія скрыні, якія з дня на дзень адправяцца ў Таджыкістан. У гэтую краіну ўпершыню паедзе асноўны прадукт, што выпускаецца
на ТАА «Трансэлектракамплект», – кабельныя тэрмаўсаджваемыя муфты і розныя камплектуючыя.

Уладзімір Пятроўскі, Галіна Жмурко, Святлана Сірыська, Юрый Палуянчык.
Аляксандр Латушка і Мікалай Радзюк.

– Мы пастаянна шукаем новыя рынкі збыту. Нашу надзейнасць пацвярджаюць айчынныя і замежныя партнёры, з якімі даўно супрацоўнічаем. Якасць нашай прадукцыі ацанілі ў Санкт-Пецяр-
бургу, не першы год пастаўляем сваю прадукцыю
ва Украіну, наладжаны паспяховы вытворчы канал і з Казахстанам. Прапановы аб супрацоўніцтве паступаюць пастаянна. Дарэчы, прыкладна 80 працэнтаў выпускаемай прадукцыі мы адпраўляем за межы Беларусі, – расказвае заснавальнік і дырэктар прадпрыемства Генадзій Сакуць.

Яўгеній Сяргей і Віктар Матчэня.

Замежных спажыўцоў прывабліваюць якасць, захоўванне тэрмінаў пастаўкі і стабільнасць, цэнавая палітыка прадпрыемства. Тое, што прадукцыя запатрабаваная, пацвярджае і наступны факт: кожная субота для калектыву – працоўная.
– У «Трансэлектракамплекта» ёсць уласны сайт, дзе размешчана інфармацыя пра віды выпускаемага тавару – усяго больш за тысячу найменняў з абавязковым пацвярджэннем сертыфікатамі адпаведнасці, кошт, лагістыку і г. д. Напрыклад, зацікавіліся прадукцыяй прадстаўнікі адной з таджыкскіх арганізацый. Папярэдне дагаварыліся пісьмова пра сустрэчу, пасля чаго дэлегацыя з Таджыкістана прыехала ў Ляхавічы. На месцы пазнаёміліся з працэсам вытворчасці, работай лабараторыі. І тут жа быў падпісаны дагавор аб пастаўцы нашай прадукцыі ў гэту краіну. Спадзяёмся на доўгатэрміновае супрацоўніцтва, – адзначае намеснік дырэктара прадпрыемства Яўгеній Сяргей.

Вольга Пятроўская і Іна Вашчыла.

Цяпер на прадпрыемстве працуюць у дзве змены. Цікавы факт – абсталяванне ў новым цэху выключна ўласнай вытворчасці: на платформе правераных часам узораў мясцовыя майстры-вынаходнікі прыдумалі найсучаснейшыя станкі, прыстасаваныя пад выраб муфтаў. У ролі «кулібіных» – дырэктар прадпрыемства Генадзій Сакуць, галоўны інжынер Аляксандр Гаспадура, галоўны энергетык Леанід Салата, майстар участка металаапрацоўкі Віталій Татарыновіч, наладчык Анатолій Максімчык. Яўгеній Сяргей падкрэслівае, што такое абсталяванне спрыяе паляпшэнню якасці прадукцыі і дазваляе станоўча паўплываць на колькасны паказчык.
Ні адна дэталь, ні адна муфта не адправіцца да спажыўца, пакуль не пройдзе праз пільнае вока спецыялістаў-кантралёраў, адзін з іх Іна Вашчыла, якая ўважліва правярае кожную партыю.
– Брак амаль адсутнічае, усё адпавядае заяўленым параметрам. Калі ж выяўляецца бракаваны тавар, адразу яго выключаем з партыі. Разумеем, што не маем права падвесці сваіх партнёраў і сапсаваць рэпутацыю надзейных пастаўшчыкоў якаснай прадукцыі, – гаворыць Іна Вашчыла, якая працуе тут 16 гадоў. Яна падкрэслівае, што ў «Трансэлектракамплекце» створаны выдатныя ўмовы для працы, тут добрая заработная плата. Згодныя з ёю і камплектоўшчыцы Святлана Сірыська і Вольга Пятроўская.
З дня ў дзень майстар-клас на сваіх працоўных месцах дэманструюць апрацоўшчыкі вырабаў Аляксандр Латушка, Мікалай Радзюк, Аляксандр Македановіч, Віталій Пузакоў.
– Працую тут амаль дзесяць гадоў. Удзячны лёсу, што трапіў менавіта на «Трансэлектракамплект». Падабаюцца ўмовы, адносіны ў калектыве, добразычлівая атмасфера, адпаведна рабоце і зарплата: чым дастойней шчыруеш, тым больш заробіш. Адназначна, работу мяняць не збіраюся, – упэўнены Мікалай Радзюк.
Ахове працы і стварэнню бяспечных і зручных умоў на прадпрыемстве ўвага асаблівая. Выкананне правілаў бяспекі, бытавыя ўмовы, забеспячэнне спецадзеннем, наяўнасць медыцынскай аптэчкі ў кожным цэху і іншае – на штодзённым кантролі інжынера па ахове працы Сяргея Наліўкі. Пастаянна адсочваюць гэтыя тэмы і інспектары па ахове працы мясцовай прафсаюзнай пярвічкі.
Прафсаюзная арганізацыя, створаная на  ТАА «Трансэлектракамплект», – адна з самых першых сярод арганізацый прыватнай формы ўласнасці, уваходзіць у склад раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
– Тутэйшая прафсаюзная пярвічка надзвычай баявая, актыўная і дзеяздольная. Амаль усе работнікі ўступілі ў прафсаюз. Заключаны і эфектыўна дзейнічае калектыўны дагавор. Неабыякавы і адказны старшыня пярвічкі Яўгеній Сяргей. Дзейсна супрацоўнічае з прафсаюзам, клапоціцца пра калектыў дырэктар таварыства Генадзій Сакуць, ён сапраўдны лідар, яго аўтарытэт у калектыве непахісны. Прадпрыемства бярэ на сябе асноўныя выдаткі пры ўшанаванні юбіляраў, дапамогу на аздараўленне, аплату за пуцёўкі дзяцей работнікаў у летнікі. Не пакінулі сам-насам з хваробай тых работнікаў, хто перахварэў каранавіруснай інфекцыяй: аднаразовыя выплаты склалі ад 50 да 100 рублёў, – расказвае старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Ірына Чура.
Напярэдадні прафесійнага свята – Дня энергетыка – Ганаровымі граматамі раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК узнагароджаны вядучы эканаміст Юрый Палуянчык, камплек-
тоўшчыкі Галіна Жмурко і Святлана Сірыська, апрацоўшчык вырабаў Уладзімір Пятроўскі.
Расказ пра ТАА будзе няпоўным, калі не ўспомніць пра даччынае прадпрыемства ПВУП «Трансэлектрабуд», размешчанае па
адрасе Працоўная, 5.
– Святочная нагода – самы час, каб падвесці вынікі зробленага за год. Дзякуй усяму калектыву прадпрыемства, бо ўклад кожнага з вас, хто шчыруе на «Трансэлектракамплекце» з першых дзён яго дзейнасці, і тых, хто толькі пачаў адлік працоўнага стажу тут, у агульную справу – важкі. Нягледзячы на розныя складанасці, мы разам цвёрда займаем свае пазіцыі на рынку электратэхнічнай прадукцыі. Шчырыя віншаванні са святам! Прыміце пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях і паўсядзённага шчасця, – віншуе калег Генадзій Сакуць.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.