Народны клуб аматараў песні, гульні і гумару «Вечарніца» Навасёлкаўскага СДК прыняў удзел у абласным дабрачынным навагоднім свяце акцыі «Нашы дзеці»

І не проста паўдзельнічаў, а  «запаліў» на свяце ярка і   прыгожа! Народны клуб аматараў песні, гульні і гумару «Вечарніца»  Навасёлкаўскага СДК  працаваў на галоўнай сцэне перад уваходам у рэзідэнцыю Дзеда Мароза і Снягуркі, адзначыўся цікавымі гульнямі-танцамі , якія  вельмі спадабаліся рабятам.
17 снежня  ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча» на абласное дабрачыннае навагодняе свята акцыі «Нашы дзеці» сабраліся школьнікі з усіх раёнаў Брэстчыны.