Здоровый образ жизни для учащихся, преподавателей и работников Ляховичского государственного аграрного колледжа не просто модный лозунг

Традыцыйнымі і надзвычай запатрабаванымі з’яўляюцца спартыўныя секцыі, у якіх рабяты займаюцца футболам, валейболам, гіравым спортам, дзюдо, настольным тэнісам, лёгкай атлетыкай, турызмам. Каляджане — актыўныя ўдзельнікі раённых, абласных, рэспубліканскіх спаборніцтваў, упэўнена змагаюцца за прызавыя месцы. Прычым, незалежна ад узросту і статуса. Заўсёды актыўны ўдзельнік спартыўных баталій дырэктар ЛДАКа кандыдат сельскагаспадарчых навук Вячаслаў Сельмановіч. А імя былой выкладчыцы Вольгі Краўчанка на слыху ў многіх аматараў спорту. Яна не толькі сама перамагала на спаборніцтвах рознага ўзроўню, але і рыхтавала да пераможных стартаў у лыжных і веласіпедных гонках студэнцкія каманды.
Сёлета на першым этапе раённай спартакіяды працоўных калектываў каманда ЛДАКа заняла прызавое трэцяе месца. А ў сямейнай лыжнай эстафеце роўных не было сям’і Шастак, якая прадстаўляла каледж. Таццяна Шастак, да таго ж,  фінішавала першай сярод жанчын.
Нельга не ўзгадаць пераможныя баі на татамі каледжскіх дзюдаістаў. Нядаўна навучэнец 42-й групы ветэрынарнага аддзялення Арцемій Лейко заняў трэцяе месца на адкрытым чэмпіянаце Еўропы па каратэ кіакушынкай. Сёлетняе зімовае свята «Снежны снайпер» стала пераможным для каманды ветэранаў педагагічнай працы, на другім месцы — каманда навучэнцаў, трэцім — зборная адміністрацыі.
На працягу навучальнага года з кастрычніка па ліпень праводзіцца традыцыйная спартакіяда паміж вучэбнымі групамі з першага па трэці курсы: крос, баскетбол, шматбор’е «Абаронца Айчыны» і «Здароўе», міні-футбол, шашкі, шахматы, гіравы спорт, турыстычныя злёты выкладчыкаў і навучэнцаў. Вынікі круглагадовай спартакіяды падводзяцца на спартыўным свяце «Стартуюць усе». Сёлета яно таксама прайшло ва ўрачыстай абстаноўцы. Лепшым спартсменам-выпускнікам Вікторыі Маісеевай, Дзіяне Хмель, Раману Ба- булю, Сяргею Самасейку, Самуілу Цялушку, Сяргею Байрашу былі ўручаны падарункі. Агульнакамандную перамогу па выніках спартакіяды святкавала 32-я група агранамічнага аддзялення. На другім і трэцім месцах адпаведна 22-я і 31-я група гэтага ж аддзялення.
У сярэдзіне чэрвеня ў лясным масіве каля вёскі Мыслабаж прайшоў турыстычны злёт навучэнцаў. За перамогу змагаліся каманды, якія прадстаўлялі агранамічнае, заатэхнічнае і аддзяленне ветэрынарнай медыцыны. Як расказаў намеснік дырэктара ЛДАКа Мікалай Дабрыянец, каляджане спаборнічалі на паласе перашкод, у воднай эстафеце, у конкурсе быту, дэманстравалі спрыт, камандны дух, актыўнасць падчас гульні ў валейбол, вакальныя даныя — у конкурсе песні. Два дні злёту на свежым паветры праляцелі непрыкметна. Пасля падвядзення вынікаў усіх выпрабаванняў пераможцай была прызнана каманда агранамічнага аддзялення, на другім і трэцім месцах адпаведна турыстычныя дружыны будучых заатэхнікаў і ветэрынарных фельчараў. Кожная каманда атрымала сувеніры і салодкія пачастункі ад адміністрацыі каледжа і прафкама навучэнцаў.
Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *