Адзіны дзень інфармавання для навучэнцаў СШ №1 прайшоў у СДЮШАР г. Ляхавічы

Здароўе людзей, развіццё фізічнай культуры і спорту абвешчана ў Беларусі прыярытэтным напрамкам сацыяльнай палітыкі. Менавіта пра гэта ішла размова на занятку ў рамках праекта «ШАГ» па тэме «Гонар за Беларусь. Хутчэй. Вышэй. Мацней» 23 снежня для вучняў 8 класа СШ № 1. Адзіны дзень інфармавання быў праведзены на базе дзяржаўнай вучэбна-спартыўнай ўстановы “Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву Ляхавіцкага раёна”.

У рамках ШАГа 1 “Мы даведаемся” рабяты разам з дырэктарам СДЮШАР   Валянцінай Русакевіч пазнаёміліся са зместам наступных інфармацыйных блокаў: “Беларусь спартыўная”, “30 гадоў Нацыянальнаму алімпійскаму камітэту Рэспублікі Беларусь”, “Беларусь турыстычная”.

У блоку ШАГа 2 “Мы разважаем” вучні абмеркавалі з Валянцінай Валянцінаўнай умовы, якія створаны ў раёне для падрыхтоўкі прафесійных спартсменаў, якія віды спорту найбольш папулярныя сярод школьнікаў нашага раёна, чаму здароўе людзей, развіццё фізічнай культуры і спорту з’яўляецца прыярытэтным напрамкам сацыяльнай палітыкі ў нашай краіне, пра дасягненні ляхавіцкіх спартсменаў і іх уклад у развіццё спорта, пра гасціннасць ляхавіцкіх людзей.

У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 “Мы дзейнічаем” вучні разважалі наколькі актуальная тэма сённяшняй размовы, вялі размову аб дасягненнях у спорце хлопчыкаў і дзяўчынак сваёй школы, а таксама вырашылі прыняць удзел у стварэнні інтэрактыўнай карты “Вандруй! Здзіўляйся! Ляхавіччынай захапляйся!”.

Марына Глушко, настаўнік гісторыі СШ № 1