Ляхавіччына: зваротаў менш, праблемы застаюцца

Напрыканцы мінулага тыдня адбылося  чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. Разглядаліся  пытанні аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна  і выкананні планаў мадэрнізацыі прадпрыемстваў; аб выкананні раённага бюджэту; аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у першым паўгоддзі 2013 года.

Намеснік начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Тамара Шумская адзначыла, што сёлета даходная частка бюджэту             за першае паўгоддзе склала 155157,6 мільёна  рублёў ці 49,5 працэнта гадавых планавых назначэнняў, у тым ліку, уласныя даходы — 46095,2 мільёна рублёў (з якіх — 41905,2 мільёна рублёў — з падатковых крыніц).  664,9 мільёна рублёў раённы бюджэт атрымаў ад продажу   аб’ектаў раённай камунальнай уласнасці на аўкцыёнах (палацава-паркавы ансамбль «Савейкі» і будынак рамонтнай майстэрні РКБА ў Ганчарах, які не выкарыстоўваўся).  Як адзначыла Тамара Шумская,  па стане на 1 ліпеня запазычанасць суб’ектаў гаспадарання па падатках у цэлым па раёне склала 768,5 мільёна рублёў  (знізілася на 127 мільёнаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года).  Асноўным даўжніком з’яўляецца ААТ «Ляхавіцкі льнозавод», на чыім рахунку 99,9 працэнта ад агульнай сумы запазычанасці па раёне.  Па стане на  1 ліпеня пратэрмінаваную запазычанасць па бюджэтных пазыках дапусцілі СВК «Тальмінавічы» (312 млн. руб.), «Ліпнянка» (486 млн. руб.), «Востраў-Агра» (197 млн. руб.), ААТ «Ляхавіцкі льнозавод»  (51,5 млн. руб.). Райвыканкам запатрабаваў ад кіраўнікоў гэтых прадпрыемстваў забяспечыць пагашэнне пратэрмінаванай запазычанасці па бюджэтных пазыках.

Па апошнім  пытанні парадку дня справаздачу трымаў кіраўнік справамі райвыканкама Уладзімір Дарашэнка. Дакладчык адзначыў, што сёлета за 6 месяцаў колькасць зваротаў, якія паступілі ў райвыканкам ад грамадзян і юрыдычных асоб, зменшылася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 63 (са 160 да 97).  Найбольш актуальныя пытанні, якія ўздымаюць грамадзяне, датычацца кампетэнцыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі (32),  добраўпарадкавання і рамонту дарог, вуліц (15),  жыллёвых пытанняў (9).

З вышэйстаячых органаў улады для разгляду ў райвыканкам паступіла 15 зваротаў, што на 4 больш, чым за першае паўгоддзе 2012 года.  За справаздачны перыяд 23 звароты накіраваны нашымі землякамі ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (на 5 больш, чым за гэты час у мінулым годзе).

Кіраўнік справамі, аналізуючы даныя звароты,  адзначыў, што адной з прычын, па якой грама-дзяне звяртаюцца ў вышэйстаячыя дзяржаўныя органы, з’яўляюцца недастатковыя, а іншы раз абыякавыя адносіны да выканання сваіх непасрэдных прафесійных абавязкаў і некампетэнтнасць асобных кіраўнікоў, спецыялістаў і работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў Ляхавіччыны.  Па-ранейшаму ў райвыканкам паступаюць ад вяскоўцаў                 звароты, вырашэнне якіх знаходзіцца ў кампетэнцыі сельвы-          канкамаў. А ўсё па прычыне таго, што старшыні сельвыканка    маў неналежным чынам рэагуюць на ўзнікшыя праблемы насельніцтва.  Дарэчы, сёлета падчас вывучэння работы са зваротамі грамадзян і выканання адміністрацыйных працэдур у Начаўскім і Жарабковіцкім сельвыканкамах выяўлены шэраг парушэнняў.

На жаль, як адзначыў дакладчык,  маюць месца факты выканання даручэнняў па разглядзе зваротаў з парушэннем устаноўленых тэрмінаў. Гэта датычыцца ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, ДЛГУ «Ляхавіцкі лясгас». У горшы бок змянілася  выканаўчая дысцыпліна спецыялістаў структурных падраздзяленняў райвыканкама і арганізацый раёна.

Дэталёва выслухаўшы даклад, райвыканкам прыняў рашэнне: звярнуць увагу старшыняў Жарабковіцкага, Начаўскага, Навасёлкаўскага сельвыканкамаў Аляксандра Трыбухоўскага,  Вячаслава Новіка, Аляксандра Буйкевіча,  дырэктара ДЛГУ «Ляхавіцкі лясгас» Міхаіла Свістуна, намесніка начальніка райсельгасхарчу Міхаіла Новіка на існуючыя недахопы ў рабоце з прапановамі,  заявамі, скаргамі грамадзян, у тым ліку і па выкананні адміністрацыйных працэдур.  Кіраўнікам ўсіх узроўняў, спецыялістам на сваіх месцах неабходна ўдасканальваць  формы і метады работы з насельніцтвам, павышаць узровень выканаўчай дысцыпліны кадраў. Кожны выпадак бюракратычнага, няўважлівага разгляду зваротаў павінен лічыцца сур’ёзнай службовай правіннасцю, якая цягне за сабой строгія меры  пакарання.

Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *