Начаўскія школьнікі пабывалі ў Брэсцкім абласным кадэцкім вучылішчы

Маладому пакаленню вельмі складана ў шматгранным сучасным грамадстве выбраць менавіта свой прафесійны шлях. Выбраць так, каб потым не шкадаваць пра свой выбар да самай старасці. І менавіта навучальная ўстанова павінна дапамагчы вучням старэшых класаў зрабіць правільны выбар у свеце прафесій.

А калі размова ідзе пра вучняў 5 – 7-х класаў, якія яшчэ шмат што не разумеюць у гэтым вялікім, разнастайным і такім зменлівым дарослым жыцці, то іх прафесійны выбар яшчэ больш складаны і недакладны.

Вось менавіта таму, у межах выканання гадавога плана работы ўстановы адукацыі па ваенна-патрыятычным  выхаванні, і ў мэтах эфектыўнай прафарыентацыйнай работы 4 студзеня 2022 года вучні 3 – 7-х класаў Начаўскай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна ажыццявілі падарожжа ў в. Ястрамбель Баранавіцкага раёна.

Чаму менавіта туды, запытаецеся вы?

Адказ вельмі просты, менавіта ў гэтай невялікай вёсцы Ястрамбель вось ўжо 10 гадоў як гасцінна адчыніла свае дзверы для вучняў 8-х класаў Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Брэсцкае абласное кадэцкае вучылішча”. Хочацца дадаць, адно з лепшых кадэцкіх вучылішчаў Рэспублікі Беларусь, якіх, увогуле, налічваецца ўсяго 11 на ўсю нашу краіну.

Менавіта ў гэтай навучальнай установе юныя патрыёты і будучыя абаронцы Радзімы могуць атрымаць пачатак свайго счаслівага “білета ў будучыню”.

Навучальная ўстанова дае магчымасць вучням школ пасля заканчэння сямі класаў, прайсці ўступныя іспыты па матэматыцы і адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь; атрымаўшы медыцынскую спраўку аб стане здароўя; прайшоўшы псіхалагічныя і прафарыентацыйныя тэсты і выканаўшы нарматывы па агульнай фізічнай падрыхтоўцы, паступіць у 8 клас і стаць кадэтам.

Навучанне ажыццяўляецца з 8 па 11 класы. Прымаюцца не толькі хлопчыкі, але і дзяўчаты для вучобы ў вучылішчы.

Па заканчэнні 11-ці класаў дадзенай навучальнай установы кадэты могуць па ступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы сілавых структур Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Хочацца дадаць, з вялікім “бонусам” у паступленні перад звычайнымі выпускнікамі 11-х класаў агульнаадукацыйных школ.

Наш шаноўны спадар экскурсавод і работнік кадэцкага вучылішча, Лаўрыновіч Васілій Канстанцінавіч, правёў для вучняў і настаўнікаў школы цудоўную экскурсію ў гісторыю старажытнага панскага палаца в. Ястрамбель. Вельмі ўразіў дзяцей яго расказ пра больш чым сто гадовую  гісторыю панскага палаца і два скарбы, якія былі знойдзены мясцовымі жыхарамі на тэрыторыі маёнтка ў 20 стагоддзі.

Далей дзеці прайшліся па бібліятэчным пакоі, медыцынскім блоку, вучэбных кабінетах і жылых пакоях для кадзетаў. Іх вельмі ўразіў расказ бібліятэкара аб тым, што навучэнцы ўстановы амаль не карыстаюцца мабільнымі тэлефонамі і шмат часу аддаюць менавіта чытанню кніг.

Намеснік дырэктара па навучальнай рабоце Гібеж Анатоль Сяргеевіч гасціна, але па вайсковаму, прыняў экскурсантаў у актавай зале. Ён расказаў вучням пра гісторыю навучальнай установы, пра ўмовы паступлення, вучобы, асаблівую ўвагу дзяцей акцэнтаваў на тым, што ў кадэцкім вучылішчы існуе строгая вайсковая дысцыпліна, якая робіць кадэтаў зусім іншымі ў адрозненні ад сучаснай моладзі. Вучні ў ходзе гутаркі змаглі задаць Анатолю Сяргеевічу ўсе пытанні, якія іх цікавілі.

У далейшы час экскурсіі, дзеці прайшліся і па добраму пазайздросцілі курсантам. Яны сваімі вачамі ўбачылі, якая моцная і сучасная матэрыяльная база для эфектыўнага навучання і ўсебаковага развіцця існуе ў кадэцкім вучылішчы: спатрыўная зала і легкаатлетычны манеж; стралковы цір, басейн, трэнажорная зала, спартыўныя пляцоўкі на свежым паветры і шмат іншых прыстасаваных і прафесійных памяшканняў. Вучні школы змаглі не толькі пабачыць усё сваімі вачамі, але і паспрабаваць свае сілы ў стральбе з пнеўматычных вінтовак і аўтамата, надзець працівагаз, кідануць вучэбную гранату, пастыпаць вастрыню штык-нажа, падняць цяжар ў трэнажорнай зале, прабегчыся на легкаатлетычным манежы.

У завяршэнні экскурсіі, наш шаноўны экскурсавод Васілій Канстанцінавіч адчыніў для дзяцей дзверы святая-святых кадэцкага вучылішча, краязнаўчага музея.

Вучні і настаўнікі з захапленнем паслухалі цікавы расказ пра гісторыю дадзеных мясцін і самае галоўнае, змаглі дакрануцца на практыцы да некаторых старонак жыцця мінулых гадоў. Вучні пайгралі на піянерскіх горнах і барабанах, пасядзелі за вучнёўскімі партамі 60-ці гадовай даўніны, папісалі чарнільнымі ручкамі, паслухалі старынны патэфон і рыдыёлу і шмат іншых і цікавых рэчаў змаглі патрымаць у сваіх руках. Як кажуць, адчулі эпоху 40-50-х гадоў мінулага 20 стагоддзя.

Вось і падышло да свайго лагічнага заканчэння наша цудоўнае і захапляльнае падарожжа ў  Брэсцкае абласное кадэцкае вучылішча.

Шмат пазітыўных эмоцый і незвычайны, амаль вайсковы настрой застаўся спадарожнікам вучняў і настаўнікаў школы. Зваротны шлях дадому прайшоў у роздуме і мабыць, для некаторых, у марах і роздуме пра сваё прафесійнае будучае.

Спадзяёмся, што для некаторых вучняў нашай школы дадзены экскурс стане пачаткам жыццёвага шляху ў прафесію абаронцаў Айчыны. Усім было над чым падумаць, нешта пераасэнсаваць у сваім уласным жыцці, паставіць новыя мэты і з новымі сіламі ў новым 2022 годзе рэалізаваць свае мары і жаданні!

Уладзімір ПОГАС, кіраўнік па ваенна-патрыятычным  выхаванні  Начаўскай школы.