Добраўпарадкаванне, якасць камунальных паслуг —распаўсюджаныя пытанні, якія задаюць наведвальнікі сайта «ЛВ»


Адно з пытанняў датычылася якасці водазабеспячэння шматкватэрных дамоў у квартале вуліцы Інтэрнацыянальнай у райцэнтры. Сітуацыю пракаментаваў дырэктар КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Аляксандр Мядзвецкі: «Слабы ціск у сістэме водазабеспячэння вуліцы Інтэрнацыянальнай быў абумоўлены вытворчымі работамі па перакладцы і пераключэнні ўчасткаў сетак водаправода па вуліцах Леніна, 17 Верасня і Южакова. Зараз ціск складае 0, 25 мПа — належны ўзровень. Якасць вады ў горадзе адпавядае патрабаванням СанПіН 10-124 РБ 99 па ўсіх параметрах, акрамя ўтрымання жалеза. Пасля ўводу ў эксплуатацыю станцыі абезжалезвання ў райцэнтры якасць вады будзе адпавядаць патрабаванням СанПіН па ўсіх паказчыках.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *