Эпидемический сезон инфекций, передающихся через укусы клещей, длится до ноября

Сёлета ўжо адзначаны выпадкі заражэння людзей клешчавым энцэфалітам пры ўжыванні ў ежу сырога казінага малака. У Брэсцкай вобласці зарэгістравана сямейная ўспышка клешчавога энцэфаліту — ужывалі ў ежу сырое казінае малако. Пацярпела 6 чалавек, з якіх двое дзяцей. Усе захварэўшыя шпіталізаваны ў інфекцыйную бальніцу ў стане сярэдняй і цяжкай ступені захворвання.
Эпідэмічны сезон інфекцый, якія перадаюцца праз укусы кляшчоў, доўжыцца да лістапада, і штогод рэгіструюцца выпадкі заражэння людзей праз сырое казінае малако.
Клешчавы энцэфаліт можа развіцца на працягу ад некалькіх гадзін да 26 дзён (у сярэднім 7-14 дзён). Пачынаецца, як правіла, востра: з дрыжыкаў, галаўнога болю ў лобнай частцы, агульнага недамагання; магчымы лёгкі боль у вобласці мышцаў шыі, канечнасцяў; ваніты, ірвота, часам прыгнечанасць, пачырваненне твару. Тэмпература ў першыя 3-5 дзён не перавышае 38 градусаў. Многія не звяртаюцца за медыцынскай дапамогай або займаюцца самалячэннем, вырашыўшы, што гэта прастуда. Аднак, праз 8-9 дзён пасля так званага ўяўнага паляпшэння стану зноў развіваецца яшчэ больш моцны галаўны боль, болі ў мышцах спіны і шыі, з’яўляецца святлабоязь, тэмпература павышаецца да 39-40 градусаў.
Без своечасовага лячэння хвароба набывае хранічнае цячэнне і можа прывесці да працяглай непрацаздольнасці, у цяжкіх выпадках — да інваліднасці.
Заражэнне ў большасці выпадкаў адбываецца пры зборы ягад, грыбоў, рабоце ў лесе, а таксама ад кляшчоў, занесеных у жылыя памяшканні на адзенні, з кветкамі, ягадамі ці дамашнімі жывёламі. Не выключана заражэнне пры зняцці кляшча, ужыванні ў ежу сырога казінага малака і прадуктаў з яго.
Як засцерагчыся? Тым, хто пастаянна працуе ў лесе або часта там бывае, для прафілактыкі клешчавога энцэфаліту неабходна прышчэпка. А яшчэ трэба выконваць пэўныя меры перасцярогі.
Калі вы адпраўляецеся ў лес, на пашу або сенакос, надзеньце адзенне і абутак, якія максімальна абараняюць цела ад пранікнення кляшчоў. Шчыльна зашпіліце каўнер, манжэты — рызінкай, сарочку запраўце ў штаны, штаны — у шкарпэткі і гумовыя боты.
Рабіце самаагляды пасля наведвання лесу. Для адпуджвання кляшчоў выкарыстоўвайце спецыяльныя сродкі — рэпеленты, якія можна купіць у аптэках або магазінах.
Не бярыце ў лес дзяцей! Не стаўце каляску з маленькім дзіцем пад куст або дрэва. Каб заўважыць паўзучых кляшчоў, пад каляску трэба пакласці белую прасціну або пакрывала.
Казінае малако ўжывайце толькі ў гатаваным вы-глядзе.
Калі клешч прысмактаўся, яго трэба неадкладна выдаліць яшчэ ў лесе або дома з дапамогай пятлі (або пінцэтам), пагойдваючы з боку ў бок. Знятых кляшчоў нельга давіць рукамі. Калі застаўся хабаток, яго выдаляюць прапаленай іголкай або іголкай аднаразовага шпрыца. Месца ўкусу трэба прыпякчы ёдам і добра вымыць рукі з гаспадарчым мылам. Калі вам не ўдалося гэта зрабіць самім — звярніцеся ў любую паліклініку або бальніцу.
Пётр РАМЕЙКА,
памочнік
урача-паразітолага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *