9 мая – Дзень дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзень дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь

9 мая краіна адзначае Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.
Адобраная на рэспубліканскім рэферэндуме 1995 года дзяржаўная сімволіка ўвасабляе гістарычныя традыцыі беларускай дзяржаўнасці, лепшыя якасці народа, адлюстроўвае дэмакратычны характар нашага грамадства.
Чырвоны колер на нашым сцягу — гэта колер сцягоў Чырвонай Арміі і беларускіх партызанаў, якія вызвалілі родную зямлю ад фашысцкіх захопнікаў; зялёны — колер лясоў і палёў, сімвал вясны, надзеі і адраджэння; белы колер арнаменту адлюстроўвае духоўную чысціню беларускага народа.
У гербе Беларусі закладзены ідэі самаадданай працы, урадлівасці нашай зямлі, свабоды і незалежнасці дзяржавы.
Упэўнены, што з гэтымі сімваламі новыя пакаленні суайчыннікаў паспяхова прадоўжаць будаўніцтва высокаразвітай дзяржавы, роўнай сярод дзяржаў сусветнага супольніцтва.
Шчыра віншуем вас, дарагія землякі, з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.
Дзмітрый Бурдук, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Яўгеній Юрлевіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *