Захапленне для патрыётаў. Праўду пра Вялікую Айчынную вайну раскажа школьны музей СШ № 2

Дзесяцікласнікі СШ № 2 Яўгеній Сяргей, Лізавета Архангельская, Аляксандра Кузьміч і Анастасія Кабяшова (на здымку) – актыўныя ўдзельнікі пошукава-даследчага атрада «Следапыт», створанага
пры школьным музеі. Старшакласнікі захапляюцца гісторыяй і краязнаўствам, пад кіраўніцтвам педагога Віталія Толкача вядуць даследчую работу, працуюць з дакументамі, удзельнічаюць у алімпіядах.
Тэма Вялікай Айчыннай вайны для асабліва хвалюючая,
знаёмая не толькі па кінастужках, але і музейных экспанатах –
старых фота і рэчах, франтавых і пасляваенных пісьмах.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.