Эвалюцыйны шлях дэмакратычнага грамадства

Маштаб і зацікаўленасць насельніцтва ў абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сапраўды ўражваюць. Палітычнай актыўнасці, яснасці і свядомай грамадзянскай пазіцыі ў беларусаў не адняць. Вось што значыць нераўнадушнасць да лёсу сваёй краіны. Вось што значыць жаданне абараніць дзяржаву ў не самых простых геапалітычных умовах. Калі навязванне ідэй Захаду часам проста не паддаецца разуменню, сумленню і проста лагічнаму тлумачэнню. Двайныя стандарты ў міжнародных паводзінах многіх краін прымусілі па-іншаму паглядзець на такую рэч, як нейтралітэт, зразумець, хто ёсць хто ў сусветнай супольнасці.
Таму сёння, калі мы рыхтуемся да важнейшай падзеі – рэферэндуму – гэты непадробны інтарэс грамадзян пацвярджае, што выбар быў зроблены правільны, абяцанні Кіраўніка дзяржавы выкананы ў тэрмін, і мы зладжана падыходзім да вырашэння далейшага
лёсу Беларусі, этап за этапам – эвалюцыйным шляхам, дэмакратычна і мірна вызначаем сваё месца на міжнароднай арэне, ясна дэманструем свае нацыянальныя ідэі, вывяраем права на самавызначэнне.
Вось чаму кожная сустрэча прадстаўнікоў улады, экспертаў, лідараў меркаванняў з працоўнымі калектывамі праходзіць не ў фармаце маналога і афіцыёза, сёння гэта акцэнтная размова, ніякага фармалізму, толькі канкрэтныя факты, тлумачэнне незразумелага, прапановы, згода і нязгода з многімі пунктамі.
У кожнага сваё меркаванне і абгрунтаваны адказ. Гэта яскравы паказчык таго, што грамадства глыбока разумее палітычныя працэсы. Лічбы таксама красамоўныя і пацвярджаюць вышэйсказаныя словы: у канстытуцыйную камісію паступіла больш за 4000 прапаноў.
У мінулы чацвер у анлайн-фармаце на Брэстчыне прай-
шла чарговая размова-абмеркаванне праекта Канстытуцыі. Экспертны састаў – высокі і аўтарытэтны – першы намес-
нік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Брэсцкай вобласці Валерый Вакульчык, старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Юрый Шулейка, старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Юрый Наркевіч, старшыня праўлення Беларускага таварыства «Веды» Вадзім Гігін.
Варта адзначыць, што сённяшні Асноўны Закон краіны поўнасцю сябе апраўдвае і працуе на народ Беларусі, у вяршыні інтарэсаў – правы чалавека і яго жыццё. Сацыяльную арыентаванасць краіна захавае. А апаненты, што імкнуцца перавярнуць кожны пункт у зусім іншы тэматычны кантэкст, ізноў жа наступаюць на адны і тыя ж граблі. Адзін са спрэчных момантаў – артыкул 45 наконт здароўя чалавека. Меркаванні, што бясплатнае аказанне медыцынскай дапамогі ў будучым не прадугледжваецца, – нелагічны і не самы тонкі ход апанентаў улады для таго, каб унесці смуту ў абмеркаванне і падрыхтоўку да рэферэндуму. Здароўе чалавека было і застаецца галоўнай сацыяльнай гарантыяй. Таму сёння, не паддаючыся чуткам і неэкспертным меркаванням, заснаваным на здагадках, варта сваю пазіцыю прадэманстраваць на рэферэндуме. Справа кожнага – яго выбар і рашэнне, галоўнае не ігнараваць тое, па якім Законе будуць жыць нашы дзеці. Адмаўчыцца – абыякавы,
а ў такой справе іх не павінна быць.

Маргарыта
КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.