В 1073-ем командном пункте Западного оперативно-тактического командования прошли очередные учения

Цяжка ў вучэнні — лёгка ў баі. Гэту ісціну ведаюць, напэўна, усе. Таму ў розныя часы вопытныя палкаводцы надавалі такое важнае значэнне менавіта вучэнням. І хаця палітыка нашай краіны міралюбівая, аднак армія павінна быць заўсёды ў поўнай баявой гатоўнасці. Дзе праверыць абараназдольнасць, як не на вучэннях? Таму аператыўна-тактычныя заняткі — традыцыйныя для сённяшняга дня Узброеных Сіл краіны. Не адыходзяць ад гэтай традыцыі і на 1073-ім камандным пункце Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання.

Навабранцы спачатку ў вайсковых часцях-прыёмніках, куды трапілі з «грамадзянкі», праходзяць дапрызыўную падрыхтоўку, далей — прысяга, заняткі па спецыяльнасці ў сваіх падраздзяленнях. І толькі потым для таго, каб моладзь плаўна ўлілася ў службу, арганізуюцца тактыка-страявыя заняткі.

Чарговыя вучэнні прайшлі з 23 па 26 ліпеня. Галоўная мэта — правесці навучанне маладога папаўнення салдат, якія зусім нядаўна прынялі прысягу, дзеянням, неабходным пры пераводзе Узброеных Сіл у вышэйшую ступень баявой гатоўнасці: разгортванню рухомых камандных пунктаў і арганізацыі на іх баявой работы. Спачатку такога кшталту заняткі праводзіліся ў ротах, узводах, батарэях, на другі дзень — на ўзроўні батальённага звяна, на трэці — палкавога і гэтак далей па ўзрастаючай.

Заключным момантам заняткаў у мінулую пятніцу стала абарона ад умоўнага праціўніка, які, па легендзе, парушыў дзяржаўную паветраную мяжу: «стралялі» па кантрольных мішэнях, у паветра ўздымалася пэўная колькасць самалётаў, верталётаў. Задачай нашага параздзялення было іх знішчэнне. У цэлым задача выканана паспяхова. Дарэчы, вынікі будуць падводзіцца і на кожным ўчастку заняткаў, па кожным падраздзяленні.

Удзел у вучэннях прымалі як навабранцы, так і вопытныя ваеннаслужачыя, у тым ліку і афіцэры.

Сяргей НАЛІЎКА,

начальнік 1073 каманднага пункта ЗАТК.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

На здымках: падчас вучэнняў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *