Святая наша Перамога!

Дарагія землякі! Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны — франтавікі, партызаны, падпольшчыкі
і працаўнікі тылу! Воіны Узброеных сіл рэспублікі Беларусь!
Прыміце наша сардэчнае віншаванне з 65-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!
У летапісе нашай радзімы 9 Мая — Дзень Перамогі — асаблівае, дарагое для ўсіх свята. У гэты дзень мы з пачуццём глыбокай удзячнасці схіляем галовы перад светлай памяццю пераможцаў, якіх ужо няма з намі, і перад вамі, шаноўныя нашы ветэраны-вызваліцелі! Цяперашнія і наступныя пакаленні заўсёды будуць ганарыцца вашай духоўнай велічнасцю, мужнасцю, высокай маральнай сілай, адданасцю свайму народу і Радзіме. Нізкі паклон і ўдзячнасць вам за ваш подзвіг, які даў нам магчымасць жыць і працаваць у роднай краіне.
Сённяшнія ўрачыстасці праходзяць па ўсёй Беларусі — ад сталіцы горада-героя Мінска да самай маленькай вёскі. Гэта не толькі даніна памяці загінуўшым, удзячнасць удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, але і сведчанне нашай упэўненасці ў тым, што мы зберажом для наступных пакаленняў заваяванае вамі права на жыццё і пачуццё ўласнай годнасці. Вялікая Перамога абавязвае нас з’яднацца для стваральнай дзейнасці ў імя шчаслівай будучыні нашай Беларусі, нашага народа.
Усенародны паклон вам, дарагія ветэраны! Вы адстаялі свабоду і незалежнасць Радзімы ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вырасцілі, выхавалі дастойную змену. Для нас вялікі гонар жыць і працаваць побач з вамі. Моцнага вам здароўя і даўгалецця! Жывіце доўга ў шчасці і радасці! Няхай будзе вечнай і светлай памяць пра тых, хто сваім жыццём заплаціў за мір і свабоду нашай Айчыны!
Дзмітрый Бурдук, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Яўгеній Юрлевіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *